Хапун эколагаў. Дасье ў карыкатурах

У Германіі велізарны скандал выклікалі масавыя арышты актывістаў экалагічнага руху «Апошняе пакаленне».

Ілюстрацыйнае фота «НЧ»

Ілюстрацыйнае фота «НЧ»


Па сутнасці, усё пачалося год-паўтара таму, калі радыкальныя байцы за клімат перайшлі да акцый негвалтоўнага пратэсту. Яны пачалі блакаваць узлётна-пасадачныя палосы аэрапортаў, перакрываць вуліцы, пэцкаць фарбай помнікі і кідаюць ежу ў вядомыя карціны. Усё гэта рабілася для таго, каб нагадаць кіруючай кааліцыі ў ФРГ пра неабходнасць эфектыўных мер па абароне клімату. Спачатку падобная актыўнасць выклікала ў шматлікіх немцаў смех, што знайшло адлюстраванне ў карыкатурах. Малюнак з інтэрнэт-рэсурсу «Cartoon Movement».

1_732.jpg


Або малюнак выдання «Taz-Anzeiger», аўтар якога дае параду, як можна паступаць з эколагамі, якія прыляпляюць сябе да асфальту.

2_676.png


Мастак рэсурсу «RABBE Catoon» прапанаваў выпускаць новыя мадэлі машын, здольныя аб'язджаць эколагаў, якія прыляпілі сябе да аўтабана.

3_606.jpg


Аднак паступова такая актыўнасць стала заўважнай грамадскай праблемай. Дастаткова сказаць, што толькі ў 2022 годзе «Апошняе пакаленне» 275 разоў перакрывала аўтабаны, правакуючы коркі. Таму тое, што адбылося 16 траўня, у прынцыпе, было прадказальным. У гэты дзень 170 паліцыянтаў абшукалі 15 кватэр і камерцыйных памяшканняў у сямі федэральных землях. Аўстрыйскі мастак Марыян Камінскі праілюстраваў гэта так.

4_569.jpg


Дзейнічалі паліцэйскія па ордэры пракуратуры Баварыі і рашэнні суда Мюнхена, якія кваліфікавалі дзеянні групы па абароне клімату як сур'ёзную пагрозу грамадскай бяспецы. Адпаведна, затрыманых абвінавачваюць па параграфе КК «Удзел у злачыннай арганізацыі». Такая трактоўка выклікала выбух абурэння дастаткова вялікай часткі нямецкага грамадства. Лічыць «Апошняе пакаленне» арганізаваным крыміналам відавочна перабор. Актывісты пратэстуюць мірна і нават не супраціўляюцца, калі іх абражаюць, плююць на іх ці жорстка нападаюць паліцыянты і мінакі.

Іранізуюць над сілавікамі і суддзямі таксама карыкатурысты. На малюнку Маркуса Шольца паліцыянт расказвае пра канфіскаваную ў эколагаў страшную зброю — цюбікі з клеем.

5_523.jpg


Дадатковым фактарам для крытыкі ўлад сталі паралельныя акцыі паліцыі супраць антыфа. Многія лічаць, што паліцыя ігнаруе тэму пагрозы правага радыкалізму. Да гэтай тэмы далучыліся і мастакі. Выданне «Explore» публікуе малюнак, на якім неанацыст кажа паліцыянту, што ён памыліўся дзвярыма — эколагі жывуць у іншай кватэры.

6_393.jpeg


Паступова дыскусія наконт прававой ацэнкі дзейнасці «Апошняга пакалення» набыла новыя рысы. Пры ўсіх негатыўных наступствах акцый эколагаў, іх маштаб відавочна меншы, чым маштаб праблем, якія стварае мадэль спажывання. Сітуацыю ілюструе графік выдання «Sueddeutsche Zeitung». Героі яго твора канстатуюць, што машына хуткай дапамогі не можа праехаць не з-за акцый кліматычных актывістаў, а з-за звычайнай вялікай колькасці машын на вуліцах.

7_283.jpg


Узнікла версія, што пераслед групы эколагаў, якіх многія бюргеры сапраўды не любяць, павінна дапамагчы ўраду зняць тэму абароны кліматы з парадку дня. Сапраўды, кліматычная палітыка ў Германіі аказалася ў тупіку. Праз рознагалоссі ў кіруючым кабінеце не могуць прыняць нават закон аб стандартах абагравання. Зрэшты, відавочна, што хапун эколагаў паставіў улады (і ў тым ліку кабінет Шольца) у вельмі супярэчлівае становішча. З гэтага іранізуе выданне «Musenblatter», якое якое надрукавала малюнак с наступным дыялогам.

— Гер міністр, чаму Вы прыклеілі сябе клеем да крэсла?

— Таму што я апошняе пакаленне.

8_190.jpg

 

Так ці інакш заказчыкі арыштаў эколагаў відавочна пралічыліся. Многія арганізацыі і вядомыя персоны, у тым ліку генсек ААН, выступілі супраць крыміналізацыі кліматычных актывістаў. Іх падтрымка вырасла на фоне апошніх заяў вучоных. У даследаванні, апублікаваным на мінулым тыдні, тыя прыйшлі да высновы, што ўжо да 2100 года каля трэці насельніцтва свету можа жыць па-за межамі кліматычнай нішы чалавека. Усё гэта падвышае шанцы на тое, што затрыманых эколагаў адпусцяць. А ўсё той жа Мар'ян Камінскі намаляваў, як будзе выглядаць гэтае вызваленне.

9_148.jpg