Грэцыя. Сум па чорных палкоўніках
Калі верыць сацыялагічным апытанням, кожны трэці грэк з настальгіяй узгадвае часы дыктатуры Чорных палкоўнікаў (1967–1974). Яшчэ 59 працэнтаў лічаць, што падчас дыктатуры крымінагенная сітуацыя была лепшай, чым зараз.
Сябры праварадыкальнай партыі «Залаты ўсход»
Такая статыстыка, на погляд экспертаў, безумоўна, з’яўляецца эфектам эканамічнага крызісу, дакладней, крызісу каштоўнасцяў. Гэта можна пабачыць у адказах рэспандэнтаў, якім падабаюцца ў рэжыме, якія нясе адказнасць за смерць сотняў грэкаў, «стабільнасць і мір».
З іншага боку, палітолагі заклікаюць не панікаваць. На іх думку, жыхары Грэцыі пазітыўна паставіліся да дыктатуры дзеля выказвання пратэсту супраць цяперашніх палітыкаў. Пра пратэстны характар настрояў сведчыць той факт, што вядучая праварадыкальная палітычная сіла «Залаты ўсход», якая праслаўляе часы Чорных палкоўнікаў, карыстацца падтрымкай толькі 10–11 працэнтаў выбаршчыкаў.
«Залаты ўсход»
Ёсць яшчэ адзін амаль анекдатычны фактар, які стрымлівае грэкаў ад выразных сімпатый да фашыстаў. Гэта маніякальная ідэя выбіць з Германіі рэпарацыі за шкоду, якую зрабілі нямецкія войскі Грэцыі ў часы Другой сусветнай вайны. Некаторыя эканамісты ўжо разлічылі, што Берлін вінны Афінам 162 мільярда еўра. Хаця сам Берлін сцвярджае, што яшчэ ў 1960 годзе перавёў на рахунак ураду Грэцыі 160 мільёнаў нямецкіх марак у якасці кампенсацыі.
Паводле нямецкай прэсы