Яны пра нас: Беларускаму рублю будзе балюча

Чарговы дайджэст каментароў замежнай прэсы, прысвечаных актуальным падзеям у Беларусі.  

Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў

Ілюстрацыйнае фота. Дзмітрый Дзмітрыеў

«З'явіліся паведамленні, што, калі Беларусь прапусціць збожжа з Украіны праз сваю тэрыторыю, ЗША змогуць часткова зняць з яе санкцыі — і дазволіць ёй экспартаваць калійныя ўгнаенні (якія трапілі летась пад заходнія санкцыі). Для лабістаў беларускай шматвектарнасці, якія ўсё яшчэ ўтрымліваюць пазіцыі ў калідорах улады, ідэя ўкраінскага збожжавага транзіту — сапраўдны падарунак. Пакуль што, мяркуючы па ўсім, у Мінску палічылі амерыканскую прапанову недастатковай. І зараз Беларусь для таго, каб даць сваю тэрыторыю пад украінскі збожжавы транзіт, хоча атрымаць значна больш адчувальныя выгады». Взгляд (Расія)
«Мірныя перамовы паміж Расіяй і Украінай зайшлі ў тупік ужо некалькі тыдняў. Сёння Лукашэнка заклікаў краіны сабрацца разам і паспрабаваць яшчэ раз абмеркаваць шляхі прасоўвання наперад. Заўвагі Лукашэнкі аб тым, што аднаўленне мірных перамоваў будзе вітацца, вядома, затушоўваюць некаторыя цяжкасці, звязаныя з фактычным урэгуляваннем канфлікту. У апошнія некалькі дзён украінскія ўрадавыя чыноўнікі папярэджвалі, што краіна не зацікаўлена ў пагадненні аб спыненні агню, якое саступіць тэрыторыю Расіі».The Daily Beast (ЗША)
«Пра будучыя ваганні курсу і ў цэлым сітуацыі з беларускай эканомікай эксперты гавораць хутчэй у негатыўным ключы. Хаця Нацбанк Беларусі ў першыя чатыры месяцы здолеў захаваць устойлівую манетарную палітыку і не звяртаўся асабліва да друкарскага станка, то ў другой палове года ў яго, магчыма, не будзе іншага выбару. У такой сітуацыі беларускаму рублю давядзецца балюча перабудавацца і дэвальвавацца яшчэ раз».DW (Германія)
 «Не выключана і тое, што вядомы, і не вельмі выразны, прарасійскі "рэсентымент", які ў Беларусі прысутнічаў гадамі, проста раз'едзецца па полюсах. Гэта значыць, узмоцняцца і прарасійскія настроі, і антырасійскія настроі (і праеўрапейскія, адпаведна), у розных частках грамадства. А беларуская "сярэдзіна", той лагер, у якім прытрымліваюцца пазіцыі "Ды мы з усімі хочам сябраваць, і з Украінай, і з Расіяй, і з Захадам" — раз'едзецца на гэтыя краі. Гэта вельмі магчымы варыянт».
Радио Свобода (Чэхія)
.