Кітай вярнуў ЗША захоплены раней падводны зонд

Пасля дружалюбных кансультацый перадача падводнага беспілотніка Злучаных Штатаў была паспяхова завершана, завілі ў Пекіне.

Амерыканскі карабель “USNS Bowditch”  

Амерыканскі карабель “USNS Bowditch”  


Кітай вярнуў Злучаным Штатам падводны даследчы зонд, захоплены ў міжнародных водах. "Пасля дружалюбных кансультацый паміж Кітаем і Злучанымі Штатамі перадача падводнага беспілотніка ЗША была паспяхова завершана", — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны Кітая, распаўсюджаным у аўторак, 20 снежня.


Раней у кітайскім міністэрстве заяўлялі пра гатоўнасць вярнуць зонд, адначасова абвінавачваючы Вашынгтон у шпіянажы і залішняй драматызацыі сітуацыі.


Амерыканскі карабель “USNS Bowditch”, у камандзе якога не было вайскоўцаў, выкарыстоўваў два аўтаматычныя зонды для збору акіянаграфічны дадзеных у 50 марскіх мілях ад узбярэжжа Філіпін, распавялі ў Пентагоне. Паводле інфармацыі  абароннага ведамства ЗША, 16 снежня адбылося набліжэнне на 500 метраў кітайскай падводнай лодкі, што захапіла даследчы зонд ЗША.

Каманда “USNS Bowditch” спрабавала звязацца з кітайскім караблём па радыё, але не атрымала адказу, перадала 16 снежня амерыканская тэлекампанія CNN. Па словах амерыканскіх маракоў, яны і раней сутыкаліся з сітуацыямі, калі даследчыя караблі ЗША пераследаваліся ваенна-марскім флотам КНР, бо кітайцы падазравалі іх ў шпіёнскай дзейнасці.

Інцыдэнт з амерыканскім зондам адбыўся на фоне нарастання напружанасці вакол пабудаваных КНР штучных астравоў у Паўднёва-Кітайскім моры ў тэрытарыяльнай зоне, прыналежнасць якой аспрэчваецца некалькімі дзяржавамі. Абвастрэнне адносін КНР і ЗША выклікаў таксама тэлефонная размова абранага прэзідэнтам ЗША Дональда Трампа з кіраўніком Тайваня Цай Інвэнь — гэта сталася першым прамым кантактам ЗША з Тайванем з 1979 года, калі Вашынгтон афіцыйна перапыніў дыпламатычныя адносіны з востравам.

Паводле www.dw.com