ЗША вернуць Японіі тэрыторыі на поўначы Акінавы

ЗША паабяцалі вызваліць частку тэрыторый на поўначы японскага вострава Акінава, дзе цяпер размяшчаюцца амерыканскія ваенныя аб'екты.

conv_2.jpg

Усе неабходныя працэдуры для перадачы чатырох тысяч гектараў зямлі адміністрацыі прэфектуры Акінава завершаны. Паводле паведамлення узброеных сіл ЗША, працэдура вяртання будзе праходзіць у два этапы: першы пройдзе ў Токіо 21 снежня, другі — 22 снежня ў горадзе Наго.
Вяртанне ўчастка зямлі, якая выкарыстоўваецца для правядзення вучэнняў, у прыватнасці, на авіябазе марской пяхоты ЗША «Футэма», стане самым буйным вяртаннем зямлі японскаму ўраду з 1972 года. Токіа страціў кантроль над востравам ў 1945 годзе пасля паразы ў бітве за Акінаву, вядомай таксама як Аперацыя Айсберг. Бітва працягвалася 82 дня і стала адным з самых кровапралітных на Ціхаакіянскім фронце за ўвесь час Другой Сусветнай вайны. У 1972 годзе Акінаву вярнулі Японіі, але пры гэтым востраў застаўся ваенным плацдармам ЗША ва ўсходняй Азіі.
Па дадзеных мясцовых уладаў, зараз на востраве размяшчаецца 74% усіх амерыканскіх ваенных аб'ектаў, хоць плошча прэфектуры складае 0,6% ад усёй тэрыторыі краіны. На востраве знаходзяцца каля 25 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, а таксама 19 тысяч членаў іх сем'яў і грамадзянскіх асоб. 18% тэрыторыі Акінавы займаюць амерыканскія аб'екты ваеннай інфраструктуры.
Камандуючы марскімі экспедыцыйнымі войскамі ЗША ў Японіі генерал-лейтэнант Лоўрэнс Нікалсан заявіў, што скарачэнне зоны вучэнняў у Акінава не адаб'ецца на прыхільнасці і здольнасці ЗША да працы з урадам Японіі і японскімі Сіламі самаабароны. Па словах Нікалсана, Вашынгтон у далейшым мае намер вярнуць яшчэ частку зямель, паважаючы жаданне жыхароў вострава скараціць ваенную прысутнасць амерыканцаў.
Дамова аб вяртанні гэтай тэрыторыі была падпісана ў 1996 годзе, аднак яго рэалізацыя была адкладзеная на нявызначаны тэрмін. У адпаведнасці з дамовай, замест дэмантаваных ваенных аб'ектаў будуць пабудаваны шэсць вепрталётных пляцовак, якія, як мяркуецца, будуць выкарыстоўвацца амерыканскімі канвертапланамі Osprey. На дадзены момант пабудавана толькі дзве пляцоўкі, над астатнімі работа вядзецца з лета гэтага года.

Амерыканскія канвертапланы вяртаюцца на базу

Амерыканскія канвертапланы вяртаюцца на базу

Вярхоўны суд Японіі ў аўторак вынес рашэнне на карысць плана японскага ўрада па перадыслакацыі авіябазы марской пяхоты ЗША на Акінава. Улады і жыхары Акінавы гадамі дабіваліся гэтага рашэння, абураныя тым, што яны называюць «несправядлівым цяжарам падтрымкі амерыканскай ваеннай прысутнасці». Яны настойвалі на поўным вывадзе базы з Акінавы, але ў 2013 годзе бакі прыйшлі да кампрамісу і адміністрацыя прэфектуры пагадзілася перавесці ваенны аб'ект у іншы раён вострава.
Дазвол на перанос «Футэма» у межах Акінавы быў выдадзены былым кіраўніком прэфектуры Хіракадзу Накаімай. Цяперашні губернатар Такэсі Анага займае больш жорсткую пазіцыю і сцвярджае, што гэта рашэнне было памылковым. У 2015 годзе, выступаючы перад Саветам па правах чалавека ААН у Жэневе, Анага заявіў, што планы па перамяшчэнні «Футэма» абвяргаюць элементарныя правы чалавека, у тым ліку правы жыхароў вострава на самавызначэнне.
Ён таксама нагадаў, што ў пасляваенны перыяд амерыканскія ваенныя, дыслакаваныя на востраве, пастаянна абвінавачваліся ў розных правапарушэннях, а з-за вялікай колькасці ваенных аб'ектаў жыхары вострава пакутуюць ад праблем з экалогіяй. Побач з «Футэма» размешчаны школы, бальніцы і крамы, мясцовыя жыхары хвалююцца аб магчымасці авіякатастроф.
Паводле polit.ru