Калегія выбарцаў абрала Дональда Трампа прэзідэнтам ЗША
Калегія выбарцаў ЗША афіцыйна абрала рэспубліканца Дональда Трампа 45-м прэзідэнтам ЗША.
Больш за 270 чальцоў калегіі прагаласавалі за Трампа — гэта неабходны мінімум для перамогі на выбарах.
Перамогу Трампу забяспечыла галасаванне выбарцаў ад штата Тэхас. Усяго ў штаце 38 выбарцаў, з якіх 36 аддалі свае галасы Трампу.
Яшчэ двое прагаласавалі за іншых чальцоў Рэспубліканскай партыі — губернатара Агаё Джона Кейсіка і былога чальца Палаты прадстаўнікоў Рона Пола.
Першым Трампа з перамогай павіншаваў будучы віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс. Ён напісаў у "Твітэры", што цяпер Трамп — афіцыйна абраны прэзідэнт ЗША.
Галасаванне выбарцаў праходзіла на фоне пратэстаў супраць абрання Дональда Трампа. Многіх выбараў заклікалі аддаць свае галасы іншым кандыдатам.
Усяго ў калегіі выбарцаў 538 галасоў. Розныя штаты ў залежнасці ад колькасці насельніцтва маюць розную колькасць галасоў выбарцаў.
Кандыдат ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан пасля ўсеагульнага галасавання прызнала сваю паразу, хоць за яе прагаласавала большая колькасць выбарцаў.
Паводле ВВС