Трамп паабяцаў новую гонку ўзбраенняў
Абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што гатовы да новай гонцы ўзбраенняў, з якой яго краіна абавязкова выйдзе пераможцам.
Гэткая заява Трампа стала каментаром да яго твіта аб неабходнасці для ЗША павялічыць ядзерны арсенал.
«Хай будзе гонка ўзбраенняў. Мы перасягнём іх усіх па ўсіх пунктах і перажывем ўсіх», — заявіў абраны прэзідэнт. З кім менавіта ЗША плануюць супернічаць у гонцы ўзбраенняў, Трамп не паведаміў.
Таксама ў пятніцу, 23 снежня, Трамп распавёў, што атрымаў ліст ад прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з віншаваннем з Калядамі, у якім расійскі лідэр заклікае да «канструктыўных і прагматычных» адносін.
Гонкай узбраенняў называюць суперніцтва ў ваеннай сферы паміж СССР і ЗША падчас «халоднай вайны». Адным са складальнікаў гонкі ўзбраенняў было нарошчванне ядзернага арсенала дзвюх краін.Паміж Расіяй і ЗША дзейнічае пагадненне аб скарачэнні ядзерных узбраенняў.
Паводле meduza.io