Сяргей Высоцкі: Дапускаю, што існуе план стварэння Гродзенскай народнай рэспублікі


Тэма эскалацыі расійскага войска на мяжы з Беларуссю вельмі хвалюе жыхароў Літвы.

suscynski_vysocki_833x400.jpg


На сустрэчу парламентарыяў і журналістаў у Вільні ў якасці эксперта быў запрошаны палітолаг, кіраўнік незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды – самаабароны Сяргей Высоцкі.

Ён падзяліўся сваімі прагнозамі небяспекі, якая зыходзіць ад планаў расейскіх уладаў.

— Існуе вельмі сур’ёзная небяспека. Нават існуе магчымасць таго, што можа быць створана так званая Гарадзенская народная рэспубліка. Нават разглядаецца варыянт падобнага развіцця сітуацыі. Натуральна, што ў расейскім генштабе і сілавых структурах маецца цэлы набор варыянтаў, як яны могуць разгортваць падзеі. Адзін з іх пэўна дапускае паўставанне так званай Гарадзенскай народнай рэспублікі з мэта стварэння “прыбалтыйскага катла”.

Сяргей Высоцкі, выступаючы ў літоўскі медыях, не выключаў такога варыянту, бо ў Гродна і вобласці апошнія гады актыўна стала праяўляць сябе прарасійская агентура з уцягваннем моладзі ў расійскія вайсковыя лагеры на тэрыторыі Беларусі.


www.racyja.com