Уся заходняя аналітычная супольнасць дыскутуе наконт пытання, чаму Кітай падтрымаў рэзалюцыю Саўбезу ААН супраць Лівіі? Раней, нагадаем, Пекін катэгарычна выступаў супраць вайсковай інтэрвенцыі ў
абарону правоў чалавека. Акрамя таго, Кітай нядаўна падпісаў дамову з Трыпалі пра будаўніцтва двух нафтаправодаў. Прадугледжвалася, што працаваць там павінны 36 тысяч кітайцаў. Яшчэ адна праблема:
падчас нядаўніх пратэстаў супраць палкоўніка шмат кітайскіх дарадчыкаў і рабочых былі збітыя паўстанцамі. І на гэтым фоне Кітай галасуе за напад войскаў НАТО супраць Кадафі. Чаму? Ёсць шмат версій.
Сярод іх дзве больш-менш лагічныя. Першая — Пекін мае добрую сетку інфарматараў у Лівіі, якія ведаюць, што рэжым Кадафі доўга не працягне. Другая — Кітай зацікаўлены ў тым, каб
пазбавіцца ад канкурэнта ў Афрыцы. Зараз Пекін праводзіць курс падпарадкавання шматлікіх афрыканскіх урадаў, даючы ім крэдыты. Праціўнікам тут ускосна выступаў Трыпалі, які намагаўся стварыць адзін
афрыканскі інтэграцыйны праект накшталт Еўрапейскага Саюза — так званы Афрыканскі Саюз. Пасля краху Кадафі Пекін сапраўды атрымлівае вялікія шансы ўзмацніць свой уплыў на чорным
кантыненце.
Па матэрыялах еўрапейскай прэсы
Лівія. Чаму Кітай прагаласаваў за санкцыі?
- Замежжа
- 25-03-2011
Уся заходняя аналітычная супольнасць дыскутуе наконт пытання, чаму Кітай падтрымаў рэзалюцыю Саўбезу ААН супраць Лівіі? Раней, нагадаем, Пекін катэгарычна выступаў супраць вайсковай інтэрвенцыі ў
абарону правоў чалавека. Акрамя таго, Кітай нядаўна падпісаў дамову з Трыпалі пра будаўніцтва двух нафтаправодаў. Прадугледжвалася, што працаваць там павінны 36 тысяч кітайцаў. Яшчэ адна праблема:
падчас нядаўніх пратэстаў супраць палкоўніка шмат кітайскіх дарадчыкаў і рабочых былі збітыя паўстанцамі. І на гэтым фоне Кітай галасуе за напад войскаў НАТО супраць Кадафі. Чаму? Ёсць шмат
версій.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: