Майдан-3 нават у бліжэйшы час магчымы

21 лістапада, у гадавіну Еўрамайдану, ва Украіне адзначаюць Дзень годнасці і свабоды. За гэтыя 12 месяцаў асноўныя мэты Майдана дасягнутыя, кажуць палітолагі. Разам з тым удзельнікі Рэвалюцыі годнасці запэўніваюць: Майдан працягваецца, яго патрабаванні не выкананы, а барацьба не скончылася.



maidan_tyres.jpg

Найбольш ад Майдана выйграў ўкраінскі народ і тагачасная апазіцыя. якая прыйшла да ўлады. Адначасова Майдан-3 магчымы - і нават у бліжэйшы час. Так лічыць большасць экспертаў, апытаных Фондам «Дэмакратычныя ініцыятывы імя Ілька Кучэріва», распавяла яго дырэктар Ірына Бякешкіна.
«Большасць экспертаў лічыць, што асноўныя мэты рэвалюцыі былі дасягнутыя, а менавіта ліквідацыя рэжыму Віктара Януковіча падпісання Дамовы з ЕС, актывізацыя валанцёрскага руху. У той жа час на Данбасе больш за 70% лічаць, што Майдан гэта быў дзяржаўны пераварот, больш за палову лічыць, што ажыццёўлены ён быў пры падтрымцы Захаду».
Праз год пасля Майдана ўкраінцы не перамаглі карупцыю, не ўсталявалі вяршэнства права і не правялі паўнавартаснай люстрацыі. І ў гэтым сэнсе рэвалюцыя не скончылася, кажа палітолаг Аляксей Гарань. З іншага боку, лічыць, што нічога не змянілася, таксама нельга, упэўнены ён.
«Мяне раздражняе, калі ідзе палеміка, асабліва на тэлебачанні, і кажуць: нічога не змянілася пасля Майдана. Змянілася. Шмат што змянілася, у тым ліку і тое, што на цэнтральных тэлеканалах мы можам крытыкаваць уладу, як прэзідэнта, так і прэм'ера. Вярнулася канстытуцыйная рэформа, гэта было адно з галоўных і першых патрабаванняў. Мы атрымалі больш збалансаваную сістэму з размеркаваннем улады. Сцэментавалася ўкраінская палітычная нацыя. Мы не бачым дыскусіі, хто на якой мове гаворыць, у якую царкву ходзіць. Цяпер іншыя крытэры: што ты зрабіў для Украіны».
Аднак для актывісткі, вядучай Майдана і спявачкі Русланы Лыжычка, Майдан працягваецца да гэтага часу. Паводле яе слоў, памылкі Аранжавай рэвалюцыі дапусціць нельга.
«Аб цяперашняй сістэме можна сказаць — і крадуць, і хлусяць. Нічога і ніхто яшчэ не зламаў, мы павінны расхістваць гэтую старую сістэму. Майдан выйшаў супраць карупцыйнай сістэмы. Але ў нашай краіне працягваюць існаванне феадалы. Гэтыя царкі думаюць што карупцыйныя сістэмы, пабудаваныя вакол іх, будуць працаваць далей. Не! Для ўсіх феадалаў Майдан — гэта «шухер», гэта канец вашага існавання ва Украіне! Мяне здзіўляе, што алігархічныя кланы не зрабілі высноў», — сказала Руслана.
Праз год пасля пачатку Рэвалюцыі годнасці Украіна змянілася кардынальна, упэўненыя палітолагі. Анэксаваны Крым, акупаваны Данбас. Пачынаючы з лютага, гібель людзей — спачатку ад рук сілавікоў, цяпер — баевікоў і расійскіх вайскоўцаў. У той жа час у крымінальнай справе па расследаванні масавага забойства на Майдане ў лютым пакараных яшчэ няма.
21 лістапада ў Кіеве запланавана ўскладанне кветак да помніка Нябеснай сотні, фотавыставы, аўтапрабег і дабрачынныя акцыі. Таксама мае прайсці хада самаабароны Майдана. Народнае веча на плошчы Незалежнасці пачнецца ў 18.00.
radiosvoboda.org