Сёння Украіна ўшаноўвае памяць ахвяраў Галадамору
Сёння Украіна і ўвесь свет ўшаноўваюць памяць ахвяр Галадамору — мэтанакіраванага забойства мільёнаў украінцаў уладай СССР, у прыватнасці ў 1932-33 гадах.
Гэта штогадовы нацыянальны памятны дзень прыпадае на чацвёртую суботу лістапада. У гэтым годзе — 22 лістапада.
Традыцыйна ў гэты дзень украінцы наведваюць памінальнае набажэнства і ўскладаюць сімвалічныя збанкі з збожжам і свечкамі да помнікаў ахвярам Галадамору ва Украіне.
У цырыманіяльных мерапрыемствах у Мемарыяльнага знака «Свечка памяці» ў Кіеве ў 15:30 таксама прымуць удзел першыя асобы дзяржавы, кіраўнікі замежных краін, сведкі
Галадамору.
У 16.00 сёння адбудзецца агульнанацыянальная хвіліна маўчання.
Пасля гэтага па ўсёй Украіне пройдзе акцыя «Запалі свечку», у рамках якой усе жадаючыя нясуць свечкі да помнікаў ахвярам. У акцыі таксама можна прыняць удзел, запальваючы
свечку і паставіўшы яе каля акна.
espreso.tv