Сяргей Лаўроў: Ва Украіне Захад хацеў «узяць Расію на понт»

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што заходнія краіны пайшлі ва Украіне ва-банк і хацелі «узяць Расію на понт».



lavrik.jpg

«Задоўга да ўкраінскага крызісу вісела ў паветры адчуванне, што нашы адносіны з Захадам набліжаюцца да моманту ісціны. Адкладаць да бясконцасці праблемы на потым не атрымліваецца», — сказаў Лаўроў на пасяджэнні Савета па знешняй і абароннай палітыцы.
На яго думку, Захад «наступіў на ўласныя дэмакратычныя прынцыпы, падтрымаў экстрэмістаў».
«Альбо мы ідзем да партнёрства, альбо шлях «біць вяршкі». На жаль, нашы партнёры вольна ці мімаволі абралі другі шлях. Нашы партнёры ва Украіне пайшлі ва-банк, наступілі на ўласныя дэмакратычныя прынцыпы, падтрымалі экстрэмістаў. Як кажуць хуліганы, хацелі «ўзяць нас на понт», прымусіць нас праглынуць прыніжэньне», — адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.
Паводле слоў Лаўрова, Захад не хавае, што мэта антырасійскіх санкцый заключаецца ў змене рэжыму.
«Публічна заяўляецца, што санкцыі трэба зрабіць такімі, каб яны руйнавалі эканоміку і ўздымалі народныя пратэсты. Захад адназначна паказвае, што яны не хочуць прымусіць змяніць палітыку, а хочуць дамагчыся змены рэжыму», — растлумачыў ён.
Але размовы пра ізаляцыю Расіі не заслугоўваюць нават абмеркавання, упэўнены кіраўнік МЗС.
«Вядома, нашай эканоміцы наносіцца ўрон у выніку санкцый, але толькі за кошт шкоды эканоміках краін, якія іх ўвялі», — дадаў Лаўроў.
Нагадаем, 18 лістапада прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ЗША хочуць падпарадкаваць Расію свайму ўплыву, але гэта «ніколі нікому яшчэ не ўдавалася і не атрымаецца».
korrespondent.net