Пра гэта заявіў намеснік старшыні фракцыі КПРФ Мікалай Каламейцаў. Паводле яго слоў, такія меры павінны стаць адказам на «хамскія і цынічныя выказванні прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце».
Напярэдадні Грыбаўскайце назвала Расію «тэрарыстычнай
дзяржавай» з-за яе агрэсіі супраць Украіны.
Думскі спікер Сяргей Нарышкін прапанаваў унесці сённяшнюю заяву камуністаў на разгляд ніжняй палаты парламента ва ўстаноўленым парадку.