Вікторыя Нуланд: Санкцыі супраць Расіі «балюча кусаюцца»

 Уведзеныя супраць Расіі санкцыі ўжо прыносяць вынік. Памочнік дзяржсакратара ЗША ў справах Еўропы і Еўразіі Вікторыя Нуланд распавяла пра іх уплыў. З яе слоў, абмежаванні, накіраваныя супраць Расіі, «балюча кусаюцца».



victoria.jpg

Вікторыя Нуланд здзяйсняе паездку па некалькіх еўрапейскіх краінах разам з віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.
Кажучы пра гадавіну Майдана, памочнік дзяржсакратара сказала, што «усе, хто стаяў на Майдане, і ўсе выбаршчыкі, якія галасавалі за змены на кастрычніцкіх выбарах, хочуць тых рэформаў, якія абяцалі іх кандыдаты. І выкананне гэтых абяцанняў залежыць ад Кіева і зноў абранай Рады».
Кажучы пра ролю Расіі і яе супраціве ўступленню дзяржаў Балтыі і Украіны ў NATO, Нуланд заявіла, што «ніводная краіна не мае права вызначаць будучыню іншай краіны. Ніводная краіна не мае права прымаць пастановы аб альянсу іншай краіны. Дзверы NATO адкрытыя для любой еўра-атлантычнай дзяржавы, якая адказвае надзвычай высокім стандартам NATO, і здольная ўзяць на сябе тую адказнасць, якую накладае гэтае сяброўства».
«Будучыню Украіны вызначыць не Масква. Яе вызначыць украінскі народ. Што тычыцца Альянсу, то з гэтай нагоды паміж Украінай і NATO будзе размова, калі Украіна гэтага захоча», — падкрэсліла Вікторыя Нуланд.
Дыпламатка закранула таксама і тэмы санкцый супраць Расіі:
«Мы мяркуем, што санкцыі, сумесна ўведзеныя Злучанымі Штатамі і Еўрапейскім Саюзам супраць Расіі, «балюча кусаюцца». Думаю, вы бачыце, як упаў рубель. Бачыце, колькі грошай Маскве давялося патраціць на тое, каб яго абараніць. Вы бачыце, як расце інфляцыя. На жаль, эканамічныя цяжкасці ўзрастаюць і для расіянаў, і мы вельмі шкадуем, што расійскі ўрад прыняў такую пастанову».
Нуланд адзначыла, што ў выпадку выканання Расіяй усіх умоў Мінскага мірнага пагаднення і амерыканскія, і еўрапейскія санкцыі могуць быць скасаваныя.
«Але гэта запатрабуе ад Расіі і яе паслугачоў прыняць пастанову аб тым, каб аднавіць суверэнітэт на ўкраінскай мяжы, спыніць баі, забраць тэхніку і жывую сілу назад дадому і не перашкаджаць міру і росквіту ва Украіне, а таксама дазволіць Украіне быць тым мірным суседам, якім яна магла б быць», — сказала Вікторыя Нуланд.
golos-ameriki.ru