Расійская мытня не прапускае грузы з Літвы
На расійскай мытні спынены пропуск імпартных грузаў з Літвы. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на мытных брокераў і кліентаў.

«Тавары, краіны паходжання Літва, краіны адпраўлення Літва, а таксама тавары, якія перавозяцца літоўскімі транспартнымі кампаніямі, не будуць выпускацца да асаблівых
распараджэнняў», — прыводзіць агенцтва вытрымку з ліста аднаго з брокераў свайму кліенту.
Па паведамленні Службы аховы дзяржмяжы Літвы, на расійскай мяжы запаволіўся пропуск аўтамабіляў з літоўскімі нумарамі. «Праз пункт перасячэння мяжы Панемуне-Савецк у гадзіну ў сярэднім
у Расію ўпускаюць адзін легкавы аўтамабіль і дзве-тры фуры. Звычайна за гэты час праходзяць дзесяць машын», — распавёў прадстаўнік памежнай аховы.
Прычыны забароны на правоз грузаў крыніцы ТАСС не назвалі. У прэс-службе Федэральнай мытнай службы Расіі заявілі, што не валодаюць інфармацыяй па гэтай нагоды.
РБК