Малдова. Вуліца ў гонар Антанеску

У Малдове з’явілася першая вуліца, якая названая ў гонар Іона Антанеску — румынскага вайскоўца і дыктатара, які ў часы другой сусветнай вайны стаяў на баку Берліна і амаль цалкам знішчыў яўрэйскае насельніцтва Малдовы. Тым не менш, некаторыя малдаўскія палітыкі гатовыя прабачыць генералу ўсе згаданыя ўчынкі за тое, што ён хоць на некаторы час вярнуў Малдову ў склад Румыніі. Нагадаем, што ў 1940 годзе ў рамках дамовы Молатава — Рыбентропа частка Румыніі стала Малдаўскай ССР. У цяперашняй Малдове цягнуцца спрэчкі пра ролю Антанеску ў гісторыі краіны.

У Малдове з’явілася першая вуліца, якая названая ў гонар Іона Антанеску — румынскага вайскоўца і дыктатара, які ў часы другой сусветнай вайны стаяў на баку Берліна і амаль цалкам знішчыў яўрэйскае насельніцтва Малдовы. Тым не менш, некаторыя малдаўскія палітыкі гатовыя прабачыць генералу ўсе згаданыя ўчынкі за тое, што ён хоць на некаторы час вярнуў Малдову ў склад Румыніі. Нагадаем, што ў 1940 годзе ў рамках дамовы Молатава — Рыбентропа частка Румыніі стала Малдаўскай ССР. У цяперашняй Малдове цягнуцца спрэчкі пра ролю Антанеску ў гісторыі краіны. Прыхільнікі уніі Малдовы з Румыніяй заклікаюць ушанаваць яго імя, нават абвясціць героем Малдовы. Праціўнікі рашуча супраць. Так ці інакш, першая вуліца імя Іона Антанеску — ужо факт. Яна, праўда, знаходзіцца не ў буйным горадзе, а ў маленькай вёсцы Кудру. Цікава, што мясцовыя ўлады, якія прынялі рашэнне пра перайменаванне вуліцы, кажуць, што ніякай палітыкі тут няма. Папросту ў 1930–1940-я гады тут знаходзілася віла Антанеску. З тых часоў мясцовыя называюць вуліцу, на якой яна стаяла, вуліцай Антанеску. Улады такім чынам толькі замацавалі тое, што даўно стала тапанімічнай нормай.
Па матэрыялах “Новай газеты (Малдова)