Міжнароднае следства лічыць Цэмаха падазраваным па справе Боінга МН17
Дэпутат Еўрапарламента ад Нідэрландаў лічыць, што патрабаванне Масквы аддаць ёй Уладзіміра Цэмаха ў рамках абмену палоннымі з Украінай сведчыць пра адказнасць РФ у катастрофе MH17.
Нідэрланды перакваліфікавалі Уладзіміра Цэмаха, які раней лічыўся ключавым сведкам па справе аб знішчэнні малайзійскага самалёта MH17 над Данбасам, у падазраваныя. Пра гэта ў інтэрв'ю DW 11 верасня паведаміла дэпутат Еўрапарламента ад Нідэрландаў Каці Піры. Паводле яе слоў, міжнародная следчая група (JIT) і нідэрландскі пракурор распаўсюдзілі ліст, у якім гаварылася аб тым, што ў адпаведнасці з нядаўняй інфармацыяй, якая з'явілася гэтым летам, цяпер Цэмаха разглядаюць у якасці аднаго з падазраваных.
Каці Піры стала аўтарам адкрытага ліста, падпісанага 4 верасня 40 дэпутатамі Еўрапарламента, у якім яны заклікалі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага не дапусціць выдачы Уладзіміра Цэмаха Маскве. На думку Піры, Украіна заплаціла вельмі высокую цану за вяртанне на радзіму сваіх грамадзян.
Як заявіла Піры, рашэнне Кіева ўключыць Цэмаха ў спіс для абмену з Расіяй стала вельмі балючым і для Нідэрландаў, і для сваякоў ахвяр збітага MH17. "З міжнароднага пункту гледжання ў Украіны ёсць абавязацельствы, якія прадугледжваюць усебаковае супрацоўніцтва ў спробах знайсці адказных за збіты самалёт MH17. І аддаўшы аднаго з падазраваных Маскве, Украіна тым самым не стрымала сваё абяцанне", — лічыць еўрапарламентар.
Настойлівае патрабаванне Расіі аддаць ёй Цэмаха сведчыць пра тое, што Масква прызнае сваю віну за катастрофу "Боінга" рэйса MH17, мяркуе Каці Піры. Зараз няма практычна ніякіх шанцаў на тое, што міжнароднай следчай групе JIT удасца дапытаць Цемах, упэўненая яна.
"Зразумела, мы можам папрасіць Расію даць яго для допыту. Але мы не настолькі наіўныя. Калі б Масква хацела, каб яго можна было выклікаць на допыт, яна б так не падкрэслівала неабходнасць яго выдачы. Таму я баюся, што Цэмах больш ніколі не з'явіцца ў судзе ў якасці сведкі", — мяркуе дэпутат Еўрапарламента.
Паводле dw.com