Нобелеўскую прэмію па медыцыне далі за імунатэрапію ракавых захворванняў

Нобелеўскую прэмію па медыцыне атрымалі амерыканец Джэймс Аллісон і японец Тасуку Хондзё за рэвалюцыйную методыку імунатэрапіі ракавых захворванняў з выкарыстаннем Т-клетак.

REUTERS

REUTERS

Яны выявіцлі, што імунітэт пацыента можна "наладзіць" на барацьбу з анкалагічным захворваннем.
Звычайна імунная сістэма самастойна шукае ў нашым арганізме мутаваныя клеткі і руйнуе іх, не даючы ім размножвацца. Аднак ракавыя клеткі знайшлі спосаб абыходзіць гэтую натуральную абарону, што дазваляе пухліне хутка расці.
Многія віды раку робяць гэта, актывуючы механізм, які "супакойвае" імунныя клеткі пасля атакі — так у здаровым арганізме рэгулюецца сіла і працягласць імуннага адказу.
Адкрыццё Аллісона і Хондзё зрабіла рэвалюцыю ў лячэнні ракавых захворванняў і легла ў аснову новага класа лекавых прэпаратаў, якія не дазваляюць блакаваць імунны адказ. У выніку арганізм змагаецца з клеткамі-мутантамі натуральным шляхам.
2 кастрычніка стануць вядомыя ўладальнікі Нобелеўскай прэміі па фізіцы, 3 кастрычніка — па хіміі, 5 кастрычніка абвесцяць імёны лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру, а 8 кастрычніка — Нобелеўскай прэміі па эканоміцы.
Узнагароду ў галіне літаратуры сёлета вырашылі не ўручац.
Паводле bbc.com