Новая хваля каронавіруса накрыла Кітай

У Кітаі зафіксаваная рэкордная за ўвесь час пандэміі ўспышка захворванняў COVID-19.

Кітай паведаміў пра першыя за шэсць месяцаў выпадкі смерці ад COVID-19 на фоне росту колькасці інфікаваных. З-за новай хвалі заражэнняў у сталіцы КНР зачыняюцца паркі і музеі, а мільёны кітайцаў зноў перажываюць цяжкі перыяд калектыўных карантынаў.

У Пекіне рабочыя ў ахоўных касцюмах усталявалі металічныя бар'еры ў некаторых раёнах, дзе былі выяўлены выпадкі заражэння COVID-19. Людзі могуць выходзіць на вуліцу толькі для таго, каб купіць ежу ці атрымаць медыцынскую дапамогу, але і для гэтага яны павінны прад'явіць адсканаваныя QR-коды стану свайго здароўя.

6,6 млн жыхароў прамысловага горада Чжэнчжоў атрымалі ў чацвер загад заставацца дома на працягу 5 дзён, каб дачакацца спаду хвалі выпадкаў захворвання COVID-19. Нервы ў людзей на мяжы: на закрытай фабрыцы па вытворчасці «iPhone» рабочыя патрабавалі належную ім нявыплачаную зарплату і прэміі. Пратэст перарос у сутыкненні з супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

Палітыка абсалютнай нецярпімасці кітайскага ўрада ў дачыненні да COVID-19 не прадухіліла ўсплёск заражэнняў: у сераду колькасць новых выяўленых выпадкаў захворвання вырасла на 31 444, што з'яўляецца рэкордам з пачатку пандэміі — гэта нават больш, чым падчас папярэдняга піку ў красавіку бягучага года, паведамляе тэлеканал «Euronews». Тады кітайскім уладам давялося цалкам закрыць на каранцін Шанхай, і два месяцы 25-мільённы горад фактычна правёў у поўнай ізаляцыі.

Зараз пра ўспышкі захворвання паведамляюць улады 31 правінцыі, на тэрыторыі якіх знаходзіцца і некалькі велізарных мегаполісаў. Сярод іх — Пекін (больш за 22 млн жыхароў), Гуанчжоу — буйны гандлёвы цэнтр на поўдні краіны (18,5 млн) і некалькі іншых.

Некалькі тыдняў таму улады Кітая вырашылі пайсці на некаторы паслабленне абмежавальных мер. У прыватнасці, для людзей, якія блізка кантактавалі з захварэлымі, сем дзён каранціну ў спецыяльным цэнтры замянілі на пяць у цэнтры і тры — дома, піша «Бі-бі-сі».

Кітайскія ўлады таксама перасталі адсочваць «другасныя кантакты» хворых — такім чынам рэзка знізілася колькасць людзей, якім да таго давялося б адседжваць каранцін.

Аднак цяпер з-за новай хвалі заражэнняў і першых за доўгі час смерцяў, звязаных з COVID-19, абмежаванні ўводзяць па новай.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,
Больш цікавага на «Новым Часе»: