Новыя ахвяры адру ў Еўропе
Прагназуемыя ўспышкі адру ў Еўропе выклікалі 35 смерцяў за апошнія 12 месяцаў. Апошняй ахвярай стаў 6-гадовы хлопчык у Італіі, дзе з чэрвеня 2016 года адбылося больш за 3300 выпадкаў адру і 2 смерці.
Таксама ад гэтай хваробы памёр 31 чалавек у Румыніі, па адной смерці зафіксавана ў Германіі і Партугаліі.
«Кожная смерць або інваліднасць, выкліканыя гэтай хваробай, якая япрадухіляецца вакцынацыяй, з'яўляюцца непрымальнай трагедыяй», — кажа д-р Жужанна Джейкаб, Рэгіянальны дырэктар СААЗ па Еўропе. — Мы вельмі занепакоеныя тым, што, хоць даступная бяспечная, эфектыўная і даступная вакцына, адзёр застаецца асноўнай прычынай смерці сярод дзяцей ва ўсім свеце, і, на жаль, Еўропа не выключэнне. Мы працуем у цесным кантакце з органамі аховы здароўя ва ўсіх краінах ЕС. Кантроль выбліскаў і падтрыманне высокага ахопу вакцынацыяй сярод усіх слаёў насельніцтва з'яўляецца нашым прыярытэтам».
У краінах з высокай рызыкай змагаюцца з гэтай хваробай: у Румыніі была праведзена агульнанацыянальная кампанія па актывізацыі планавай імунізацыі. У Італіі прыняты меры, якія ўключаюць апавяшчэнне аб падазроных выпадках, адсочванне кантактаў і правядзенне посткантактнай прафілактыкі і вакцынацыі.
Такім чынам, Еўропа блізкая да поўнай ліквідацыі адру. Агулам 37 краін спынілі эндэмічную перадачу, паводле ацэнак Рэгіянальнай камісіі па праверцы на ліквідацыю адру і краснухі. Аднак тыя ачагі, што засталіся, маюць нізкі ахоп імунізацыі, што дазваляе распаўсюджваць высокакантагіёзны вірус сярод тых, хто не хоча ці не можа рабіць прышчэпку, альбо не мае доступу да вакцыны.
Згодна з рэкамендацыямі СААЗ, кожнае дзіця павінна атрымаць дзве дозы вакцыны супраць адру. Таксама варта зрабіць прышчэпку дарослым, якія не былі цалкам імунізаваныя або не ўпэўнены ў сваім статусе імунітэту.
Напрыклад, у Беларусі прадугледжана вакцынацыя дзяцей ад адру ў 1 год і ў 6 гадоў.