Пацеркі старажытных амерыканцаў былі зробленыя з метэарытнага жалеза

Пацеркі, знойдзеныя археолагамі ў старажытным пахаванні на тэрыторыі штата Ілінойс, апынуліся зробленымі з метэарыта.

meteorit.jpg

Прычым аналіз паказаў, што метэарыт упаў на тэрыторыю цяперашніх ЗША больш чым у 700 кіламетрах ад месца, дзе былі выяўленыя пацеркі. Адзін з аўтараў працы Цімаці Макой з Нацыянальнага музея натуральнай гісторыі ў Вашынгтоне кажа, што знаходка даказала наяўнасць актыўных гандлёвых сувязяў ва ўсходняй частцы Паўночнай Амерыкі амаль два тысячагоддзя таму.
Пахаванне, дзе знайшлі бусы, належыць да так званай традыцыі Хоўпвэл — сукупнасці археалагічных культур, распаўсюджаных на Сярэднім Захадзе ЗША ад 100 да 400 года нашай эры. Знаходка была зроблена каля горада Гавана ў Ілінойсе ў 1945 годзе. Акрамя пацерак у пахаванні знаходзіліся шматлікія ўпрыгожванні з ракавін і каля тысяч пэрлін. Багацце упрыгожванняў дазволіла археолагам заключыць, што яны знайшлі магілу чалавека высокага рангу.
Навукоўцы даўно ведалі, што 22 пацеры з нікелева-жалезнага сплаву маюць метэарытнага паходжанне. Але цяпер ім удалося вызначыць, з якім менавіта метэарытам яны звязаны. У 1961 годзе быў знойдзены метэарыт АНАК у штаце Мінесота, але праведзены неўзабаве аналіз не паказаў сувязі пацерак з гэтым метэарытам. Затым, у 1983 годзе, знайшлі іншы фрагмент метэарыта АНАК. Калі ён трапіў у музей натуральнай гісторыі, даследчыкі з дапамогай мас-спектраскапіі і іншых метадаў выявілі адпаведнасць паміж яго складам і пацеркамі з пахавання ў Ілінойсе. У складзе метэарыта АНАК уваходзяць праслойкі больш крохкага мінерала шрэйберзіта. Старажытныя майстры, на думку даследнікаў, маглі выкарыстоўваць гэтыя праслойкі, каб паламаць цвёрды камень.
Цімаці Макой правёў эксперымент, вырабіўшы аналагічную пацерку з фрагмента метэарыта АНАК. Ён нагрэў яе на драўняным агні да 600 °С, расплюшчваючы пры дапамозе каменнага малатка, а затым надаў ёй выцягнутую форму пацеры. Паводле яго слоў, гэта запатрабавала досыць доўгага часу і было няпростай задачай.
Спецыяліст па старажытнаегіпецкіх вырабах з метэарытнага матэрыялу Дыяна Джонсан з Адкрытага універсітэта ў Мілтан-Кейнс (Вялікабрытанія), якая не прымала ўдзелу ў даследаванні, адзначае, што пацеркі культуры Хоўпвэл вельмі падобныя на выцягнутыя пацеркі, якія прыкладна 3000 гадоў таму з метэарытаў Рабілі жыхары Егіпта.
Паводле Science Pro