Эрдаган: Турцыя ніколі не прызнае саюз ЗША з курдамі

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган пасля перамоваў з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам адзначыў, што ён ніколі не прызнае саюз ЗША з курдамі.

usa_turkey.jpg

Эрдаган заявіў, што на Блізкім Усходзе «няма месца тэрарыстычных арганізацыяў». Такім чынам ён выказаўся пра курдаў, якіх ЗША пачалі узбройваць тыдзень таму.
Нягледзячы на ​​гэтыя рознагалоссі, Эрдаган і Трамп станоўча адгукнуліся аб развіцці двухбаковых адносін і паабяцалі ўмацоўваць іх.
9 траўня Трамп ухваліў пастаўкі зброі і боепрыпасаў курдскім групоўкам у Сірыі, што ваююць у шэрагах альянсу «Дэмакратычных сілаў Сірыі» супраць баевікоў групоўкі «Ісламская дзяржава».
16 траўня Эрдаган заявіў, што супрацоўнічаць з курдамі абсалютна непрымальна.
Турцыя называе сірыйскіх курдаў часткай забароненай «Рабочай партыі Курдыстана» (РПК), якая таксама лічыцца тэрарыстычнай ў ЗША, Брытаніі і яшчэ некалькіх еўрапейскіх краінах.
ЗША лічаць, што сірыйскія групоўкі курдаў не з'яўляюцца часткай РПК. Крыніца ў Пентагоне паведаміла, што Амерыка будзе пастаўляць курдам боепрыпасы, стралковую зброю, кулямёты і будаўнічую тэхніку.Амерыканскія ўлады ўзбройваюць курдаў у надзеі, што яны дапамогуць вызваліць Ракку, якую баевікі ІД трымаюць пад кантролем больш за два з паловай гады.
У Белым доме заяўляюць, што ўлады ЗША выдатна ўсведамляюць неспакой Турцыі з нагоды бяспекі ў рэгіёне. У адміністрацыі амерыканскага прэзідэнта запэўнілі, што ЗША поўныя рашучасці прадухіліць дадатковыя пагрозы і абараніць нашага саюзніка па НАТО.
Паводле BBC