Кіроўца, што ўехаў у натоўп у Нью-Ёрку, «чуў галасы»
У паліцыі паведамілі, што кіроўца, які заехаў у натоўп на Таймс-сквер у цэнтры Нью-Ёрка, заявіў, нібы чуў галасы.
26-гадовы ветэран ВМС Рычард Рохас, якога да гэтага двойчы затрымлівалі за п'янае кіраванне, быў арыштаваны адразу пасля наезду на пешаходаў. Яму прад'яўленыя абвінавачванні ў забойстве і замахах на забойства, і парушэнне ПДР, якое прывяло да ахвяраў, пры абцяжарваючых абставінах, паведамілі ў паліцыі Нью-Ёрка.
Чакаецца, што ён паўстане перад судом у пятніцу.
Паводле агенцтва “Асашыэйтэд прэс”, Рычард Рохас разлічваў памерці пасля нападу. Як паведамляе Reuters, пры арышце ён крычаў: "Вы павінны былі застрэліць мяне! Я хацеў іх забіць".
У выніку наезду чырвонага седана Hondа на перапоўнены людзьмі тратуар загінулі 18-гадовая дзяўчына, яшчэ 22 чалавекі атрымалі раненні.
Неўзабаве пасля нападу мэр Нью-Ёрка Біл дэ Блаз абвясціў, што паліцыя не бачыць у ім прыкмет тэракту.
Паводле папярэдніх дадзеных, Рохас у момант наезду знаходзіўся пад уздзеяннем марыхуаны. Аналізы паказалі, што алкаголю ў яго арганізме не было.
Паводле ВВС