Ніжняя палата Кангрэсу ЗША ўхваліла санкцыі супраць саюзнікаў Асада

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект, які ўводзіць санкцыі супраць фізічных асоб, якія аказваюць падтрымку сірыйскаму прэзідэнту Башару Асаду.

trump_syria.jpg

Дакумент, прыняты простай большасцю галасоў кангрэсменаў, прадугледжвае ўвядзенне санкцый на тэрмін да 2021 года для фізічных асоб, звязаных любымі фінансавымі адносінамі з сірыйскім урадам або кантраляванымі ім кампаніямі.
Пад санкцыі, як вынікае з праекта закона, могуць патрапіць асобы, якія ўдзельнічаюць у продажы або перадачы рэжыму Асада ўзбраенняў або ваенных тэхналогій, якія «могуць быць выкарыстаны для парушэння правоў чалавека».
«Злачынствы Асада супраць чалавечнасьці не павінны застацца без адказу. Новыя санкцыі дазволяць зрабіць больш жорсткім ціск на сірыйскі рэжым і яго найбольш адданых прыхільнікаў, уключаючы Іран і Расію», — заявіў спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса Пол Раян.
У выпадку ўхвалы законапраекта абедзвюма палатамі Кангрэсу, то прэзідэнт ЗША будзе абавязаны ўвесці санкцыі на працягу 30 дзён.
У лістападзе, нагадвае Палата прадстаўнікоў ужо прымала аналагічны законапраект аб санкцыях супраць саюзнікаў Асада, аднак Сенат яго так і не разгледзеў.
ЗША ў пачатку красавіка нанеслі ўдар ракетамі «Тамагаўк» па базе сірыйскіх ВПС у правінцыі Хомс. Удар, як абвясціла адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, стаў адказам на прымяненне сірыйскімі урадавым войскамі хімічнай зброі ў правінцыі Ідліб.
Дамаск і Масква, якая выступала гарантам пагаднення па знішчэнні хімічнай зброі ў Сірыі, абвінавачванні ў хіматацы адмаўляюць.
Паводле meduza.io