Рэйтынг Дональда Трампа дасягнуў самай нізкай адзнакі з моманту яго інаўгурацыі

Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага Рэйтэр сумесна з даследчым цэнтрам Ipsos.

Дональд Трамп

Дональд Трамп


Рэйтынг Дональда Трампа дасягнуў самай нізкай адзнакі з моманту яго інаўгурацыі 20 студзеня.  Па дадзеных апытання, цяперашняга кіраўніка Белага дома падтрымліваюць 38 адсоткаў амерыканцаў. 56 адсоткаў рэспандэнтаў не ўхваляюць яго дзеянні, яшчэ шэсць — не вызначыліся з меркаваннем па гэтым пытанні.
Апытанне праводзілася з 14 па 18 траўня, у ім прынялі ўдзел каля 2 тысяч чалавек.
Паводле «Эхо Москвы»