Трамп раскрыў сакрэтную інфармацыю ў гутарцы з кіраўніком МЗС Расіі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп раскрыў міністру замежных спраў Расіі Сяргею Лаўрову звышсакрэтную інфармацыю аб планаванай аперацыі супраць "Ісламскай дзяржавы".

download_23.jpg


Дадзеныя, якімі Трамп падзяліўся на мінулым тыдні ў ходзе сустрэчы з Лаўровым і амбасадарам РФ у Вашынгтоне Сяргеем Кісляком, былі атрыманы ад аднаго з саюзнікаў ЗША ў барацьбе супраць ІД, сказалі два чыноўнікі, знаёмыя з дэталямі перамоваў, перадае reuters.com.
Белы дом назваў гэтую інфармацыю, упершыню апублікаваную газетай Washington Post, не адпавядаючай рэчаіснасці.
Прадстаўнік МЗС Марыя Захарава ў сваім акаўнце ў Facebook назвала паведамленне, якое з'явілася ў амерыканскіх СМІ, "чарговым фейкам", не ўказаўшы, што гаворка ідзе пра публікацыю Washington Post.
"Гісторыя, якая выйшла сёння, хлуслівая", — сказаў журналістам у Белым доме саветнік Трампа па нацыянальнай бяспецы Герберт МакМасцер, дадаўшы, што прэзідэнт ЗША і кіраўнік МЗС РФ абмеркавалі шэраг агульных пагроз, у тым ліку для грамадзянскай авіяцыі.
"Крыніцы разведданых або метады іх збору не абмяркоўваліся. Прэзідэнт не раскрываў інфармацыі аб якіх-небудзь ваенных аперацыях, якая пакуль не з'яўляецца здабыткам грамадскасці ... Я прысутнічаў у кабінеце. Гэтага не было".
Белы дом таксама апублікаваў заяву дзяржсакратара ЗША Рэкса Тыллерсона, які сказаў, што сустрэча ў Авальный залі факусавалася на праблеме барацьбы з тэрарызмам, а таксама намесніка дарадцы па нацбяспекі Дзіны Паўэл, якая назвала артыкул Washington Post ілжывай.
Аднак навіна ўсё роўна выклікала асцярогі ў Кангрэсе.
Намеснік лідара дэмакратычнай меншасці ў Сенаце Дзік Дурбін назваў паводзіны Трамп "небяспечнымі" і "безадказнымі".
Рэспубліканец Боб Коркер, кіраўнік Камітэта Сената па замежных справах, назваў абвінавачванні ў адрас прэзідэнта "вельмі, вельмі трывожнымі", калі яны пацвердзяцца.

Сакрэтны адсек


Адміністрацыі Трампа прыходзіцца ўладжваць новы скандал, ледзь акрыяўшы ад нечаканага звальнення прэзідэнтам былога кіраўніка ФБР Джэймса Комі, а таксама на фоне заклікаў Кангрэса правесці незалежнае расследаванне магчымага ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША.
Адзін з чыноўнікаў сказаў, што Трамп абмеркаваў на сустрэчы з Лаўровым разведданыя пад грыфам "цалкам сакрэтна", якія захоўваюцца ў абароненым "адсеку", доступ да якога меўся толькі ў шэрагу супрацоўнікаў выведкі.
Пасля таго, як Трамп раскрыў сакрэтныя звесткі, што, па словах аднаго з чыноўнікаў, было спантанным рашэннем, чыноўнікі неадкладна звязаліся з ЦРУ і Агенцтвам нацыянальнай бяспекі (АНБ), у якіх ёсць пагадненні з саюзнымі спецслужбамі па ўсім свеце, і праінфармавалі іх пра тое, што здарылася .
Хоць у прэзідэнта ЗША ёсць паўнамоцтвы раскрываць нават звышсакрэтную інфармацыю, у дадзеным выпадку ён зрабіў гэта, не параіўшыся з саюзнікам, які яе прадаставіў, што пагражае паставіць пад удар доўгатэрміновае пагадненне аб абмене выведданымі, сказалі амерыканскія чыноўнікі.
Супярэчнасці вакол Трампа не цішэюць з моманту яго ўступлення на пасаду прэзідэнта: у першы дзень у Белым доме ён раскрытыкаваў СМІ за асвятленьне яго інаўгурацыі, затым абвінаваціў свайго папярэдніка Барака Абаму ў праслухоўванні тэлефонных размоў, а на мінулым тыдні звольніў кіраўніка ФБР, які кіраваў расследаваннем аб меркаваных сувязях перадвыбарчага штаба Трампа з Масквой.
Трамп, які назваў абвінавачванні ў сувязях яго каманды з Расеяй "абсалютным падманам", жорстка крытыкаваў сваю саперніцу на выбарах, кандыдата ад дэмакратаў Хілары Клінтан за тое, як яна звярталася з сакрэтнай інфармацыяй у бытнасць дзяржсакратаром, калі выкарыстала прыватны сервер электроннай пошты.
ФБР не стала вылучаць супраць Клінтан абвінавачванняў, але Комі сказаў, што яна і яе калегі "нядбайна" абыходзіліся з сакрэтнай інфармацыяй.

"Няма фільтра"


У гутарках з расійскімі чыноўнікамі Трамп, падобна, выхваляўся сваёй дасведчанасцю аб патэнцыйных пагрозах, кажучы, што яму "штодня прадастаўляюць выдатныя разведданыя", цытуе Washington Post словы дасведчанага чыноўніка.
Некаторыя амерыканскія чыноўнікі раней паведамілі Рэйтэр, што перадача Трампу звышсакрэтных разведданых выклікае ў іх неспакой.
Чыноўнік, які папрасіў аб ананімнасці, у красавіку сказаў: "У яго няма фільтра: што чуе, то і кажа".
Адзін з чыноўнікаў, знаёмы з ходам сустрэчы Трампа з Лаўровым, назваў час раскрыцця разведданых "асабліва няўдалым", паколькі прэзідэнт рыхтуецца да сустрэчы ў аўторак з турэцкім лідарам Тайіпам Эрдаганам, саюзнікам ЗША ў барацьбе з ІД.
Пазней на гэтым тыдні таксама пачынаецца першая замежная паездка Трампа, падчас якой ён у прыватнасці спыніцца ў Саудаўскай Аравіі, якая таксама з'яўляецца ворагам "Ісламскай дзяржавы", а таксама наведае сустрэчу кіраўнікоў краін-членаў НАТО ў Бруселі 25 траўня, на якой будуць прысутнічаць іншыя важныя саюзнікі ЗША. Ён таксама плануе наведаць Ізраіль і Ватыкан.
Падрыхтоўка да паездкі і апошні скандал з-за сустрэчы Трампа з расійскімі чыноўнікамі прыйшліся на момант з'яўлення чутак пра тое, што ён можа правесці перастаноўкі ў кіраўніцтве адміністрацыі.