Кім Чэн Ын пагражае ЗША ўдарам «у адказ»

Армія КНДР правяла выпрабаванне новай ракеты, паведаміла дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенцтва KCNA. ЗША і Японія склікалі экстраннае пасяджэнне Савета бяспекі ААН.

38706887_303.jpg

Кім Чэн Ын назірае за ваенным парадам ў Пхеньяне (фота з архіва www.dw.com)

Армія КНДР правяла выпрабаванне "новай распрацоўкі ракеты сярэдне-далёкага радыусу дзеяння" тыпу Hwasong-12, паведаміла ў панядзелак, 15 мая, дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенцтва KCNA. Мэтай выпрабаванняў была праверка тэхнічных магчымасцяў новай ракетнай мадэлі, "здольнай несці магутныя і буйнагабарытныя боегалоўкі".

Паўночнакарэйскае агенцтва таксама прывяло словы кіраўніка КНДР Кім Чэн Ына, які папераджвае Вашынгтон, што тэрыторыя ЗША і іх аператыўная зона ў Ціхаакіянскім рэгіёне даступныя для ўдару з боку Паўночнай Карэі. У КНДР ёсць усе сілы для нанясення адказ ўдару, пагражае Кім Чэн Ын. Ракета праляцела 787 кіламетраў і дасягнула вышыні ў 2100 кіламетраў, выпрабаванні прайшлі паспяхова, адзначаецца ў паведамленні.

Сеул накіроўвае спецпасланнікаў у пяць краін

У той жа дзень адміністрацыя прэзідэнта Паўднёвай Карэі аб'явіла, што пяць спецпасланнікаў будуць накіраваныя ў ЗША, КНР, Японію, РФ і ФРГ, каб патлумачыць новыя планы Сеула і абмеркаваць двухбаковыя адносіны з-за росту напружанасці на Карэйскім паўвостраве.

Акрамя таго, у сувязі з чарговым ракетным выпрабаваннем ў КНДР прадстаўнікі ЗША і Японіі склікалі экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, якое павінна адбыцца 16 мая. "Не можа быць ніякіх апраўданняў для дзеянняў Паўночнай Карэі. Гэта было занадта блізка да Расіі. Кітай не можа чакаць дыялогу. Гэтая пагроза рэальная", — напісала ў сваім мікраблогу Twitter пастаянная прадстаўніца ЗША ў ААН Нікі Хэйлі.

hejli.jpg

Раней міністэрства абароны Расіі апублікавала заяву, згодна з якой паўночнакарэйская ракета звалілася ў 500 кіламетрах ад расійскага ўзбярэжжа і не ўяўляла ніякай пагрозы. У сваю чаргу, тэлеканал CNN паведаміў, што ракета ўпала ў Японскае мора прыкладна ў 60 мілях (каля 97 кіламетраў) на поўдзень ад Прыморскага краю.

Паводле www.dw.com