Хакеры правялі масавую атаку ў 99 краінах

На думку аналітыкаў, хакеры выкарысталі праграму, распрацаваную Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Хакеры правялі атакі, па меншай меры, у 99 краін. Кібэрзлачынцы запатрабавалі выкуп у замен за разблакаванне кампутараў. Аналітыкі паведамляюць, што хакеры атакавалі, між іншым, у Кітаі, Гішпаніі, Італіі, Расеі, ЗША і Вялікабрытаніі.
Яны выкарыстоўвалі праграму тыпу ransomware, інакш праводзілі электронныя выкраданні. Хакеры патрабавалі $300 за разблакаванне аднаго кампутара.
Сярод пацярпелых былі гішпанская кампанія Telefonica, транспартны гігант FedEx, шведскія мясцовыя ўлады, брытанская служба аховы здароўя.
На думку аналітыкаў, хакеры выкарысталі праграму, распрацаваную Агенцтвам нацыянальнай бяспекі ЗША. У красавіку праграма была скрадзеная і апублікаваная ў Інтэрнэце.
Раней кампанія Microsoft выпусціла спецыяльнае абнаўленне, якое павінна было абараніць ад нападу, але ў многіх кампутарах гэтыя абнаўленні не былі ўстаноўлены.
Паводле беларускай службы Польскага радыё