ЗША. Палкоўнік Сандэрс таксама плача
Кампанія Kentucky Fried Chicken (KFC) — славутая міжнародная сетка рэстаранаў хуткага харчавання, зрабіла незвычайны рэкламны крок.
Да Дня Маці, які святкуецца ў ЗША ў другую нядзелю мая, на кніжным рынку з'явіўся сентыментальны раман, героем якой з'яўляецца сімвал KFC. Кніга пад назвай «Tender Wings of Desire» («Мяккія крылы жадання») распавядае гісторыю адной дзяўчыны. Каб не брацца шлюбам з нелюбімым чалавекам, яна збягае з дому і ў выніку сустракае «прынца» ў выглядзе палкоўніка.
Тыя, хто ўжо прачытаў «Мяккія крылы жадання» кажуць, што кніга напісаная вельмі прафесійна, аж да таго, што хочацца плакаць.
Хапае жартаў наконт таго, што ў выпадку поспеху кнігі, трэба чакаць адпаведны адказ ад кампаніі MсDonald's — асноўнага канкурэнта KFC, сімвалам якога з’яўляецца клоўн Рональд. Застаецца дадаць, што палкоўнік Сандэрс меў рэальнага прататыпа — кухара Харланда Сандэрса.
Праўда, вайскоўцам Харланд Сандэрс (1890–1980) быў толькі падчас вайны на Кубе на пачатку ХХ стагоддзя. Тытул палкоўніка ён атрымаў у 1935-м ад губернатара Тэнэсі, які палюбіў смажаную курку Сандэрса.
Паводле амерыканскай прэсы