Сістэмы супрацьпаветранай абароны Расіі на Далёкім Усходзе перавялі ў баявую гатоўнасць

Сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА) Расіі на Далёкім Усходзе прывялі ў стан павышанай гатоўнасці пасля запуску ракеты КНДР, перадае РІА Навіны.

www.eastrussia.ru

www.eastrussia.ru

«Мы не можам не разумець, што тэрыторыя Расіі не з'яўляецца не толькі аб'ектам нападу, але і месцам падзення ракеты. Але каб засцерагчы сябе ад магчымых інцыдэнтаў, мы трымаем нашы сістэмы СПА на Далёкім Усходзе ў стане падвышанай боегатоўнасці», — сказаў кіраўнік камітэта Савета Федэрацыі па абароне і бяспекі Віктар Озераў.
КНДР зрабіла чарговы запуск балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці 23:28 мск 13 траўня. Як паведамляе крыніца CNN, ракета ўпала ў ваду на адлегласці 60 міль (96 кіламетраў) ад Уладзівастока.
ЗША заклікалі ўвесці больш жорсткія санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі.
Пры гэтым у Мінабароны РФ заявілі, што ракета не ўяўляла небяспекі для Расеі. Траекторыя палёту ракеты праходзіла на адлегласці 500 км ад тэрытарыяльных межаў. Працягласць палёту склала 23 хвіліны, снарад упаў у цэнтральнай частцы Японскага мора.
novayagazeta.ru