Усё больш вядома пра сыстэму прадуктовых картак у Расіі

Атаварываць карткі можна будзе толькі прадуктамі расійскай вытворчасці.

bf81b1b0_c289_4a72_b525_33da596f6a4e.file

Расійскае Міністэрства прамысловасці і гандлю хоча ўвесці прадуктовыя карткі. Такім чынам улады намераныя аказаць падтрымку самым бедным слаям насельніцтва.

Праект картак або купонаў на харчаванне апрацоўваецца ўжо два гады. Паводле словаў міністра прамысловасці і гандлю Дзяніса Мантурава, яго будуць паступова ўводзіць з сярэдзіны будучага года. Праграма збудаваная па ўзоры амерыканскай.

У ЗША асобы з нізкім даходам атрымліваюць ад дзяржавы купоны сумаю ў 129 даляраў, за якія можна купіць рэчы першай неабходнасці. У Расіі такія асобы атрымаюць плястыкавыя карткі з пунктамі. Іх можна будзе рэалізаваць у краме, купляючы харчовыя прадукты. Пункты нельга будзе збіраць, а купляць можна будзе толькі тавары айчыннай вытворчасці.

www.radyjo.net