Пасля Алімпіяды WADA мусць зняць забарону «Мілдраната» — Калвіньш
"WADA ўступіла на міннае поле неабгрунтаваных рашэнняў. І міны будуць выбухаць", — перакананы вынаходнік "Мілдраната" Іварс Калвіньш.
![© EPA © EPA](/img/v1/userfiles/images/4230563.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
© EPA
У Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) пасля Алімпійскіх гульняў–2016 у Рыа-дэ-Жанейра не застанецца іншага выйсця, акрамя як вывесці "Мілдранат" са спісу забароненых. Такой упэўненасцю з ТАСС падзяліўся стваральнік прэпарата, сапраўдны чалец Латвійскай акадэміі навук Іварс Калвіньш.
"У WADA пасля Алімпіяды не будзе іншага выйсця — супраць іх могуць пачаць падаваць іскі. Некалькі судовых працэсаў — і яны будуць вымушаныя адступіць, — падзяліўся сваёй упэўненасцю Калвіньш. — WADA ўступіла на міннае поле неабгрунтаваных рашэнняў. І міны будуць выбухаць".
На думку акадэміка, першая з бомбаў ужо дэтанаваць: "Спецыялісты WADA пераканаліся — "Мілдранат" знаходзіцца ў плазме крыві або мачы значна даўжэй, чым гэта можна было высветліць метадам вылічэнняў".
У іх ліку тэнісістка Марыя Шарапава, плыўчыха Юлія Яфімава, канькабежац Павел Куліжнікаў.
Калвіньш гатовы ўдзельнічаць у барацьбе за аднаўленне рэпутацыі прэпарата да канца: "Я гатовы прымаць удзел у барацьбе за выключэнне мяльдонію са спісу забароненых рэчываў да канца. Выключна са спартовай цікавасці, — заявіў ён. — Я хачу паглядзець у вочы псеўданавукоўцам і тым, хто заявіў, што лек можа нашкодзіць спартсмену. Я лічу: не спартсмену, а рэпутацыі WADA можа нашкодзіць тое, што адбываецца цяпер. Спартсмены будуць толькі рады рашэнню выкарыстоўваць прэпарат, якія ратуе іх жыцці".
Рэчыва мяльдоній (прэпарат "Мілдранат") ужываюць у спорце з мэтай павышэння вынослівасці арганізма да высокіх фізічных нагрузак падчас трэніровак. У краінах СНД прэпарат выкарыстоўваецца для прафілактыкі сардэчных захворванняў. Выяўленне ў допінг-пробе спартсмена мяльдонію з 1 студзеня 2016 года кваліфікуецца як парушэнне антыдопінгавых правілаў.
Дырэктар Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Беларусі (НАДА) Дзяніс Мужухін паведаміў у размове з "Еўрарадыё", што да забароны "Мілдранат" часта ўжывалі ў беларускай спартовай медыцыне. “Гэта распаўсюджаны прэпарат, яго шмат якія дактары выкарыстоўваюць у розных схемах. Што тычыцца нашай спартовай медыцыны, дык усе дактары адразу скарэктавалі [свае схемы]. Вось наш РНПЦ спорту загадзя спыніў пакупку гэтых прэпаратаў. Тыя рэшткі, што заставаліся на складах, скончыліся яшчэ ўвосень”, — кажа дырэктар.
Мужухін лічыць, што сусветнага скандалу вакол прэпарату можна было б пазбегнуць, калі б WADA апублікавала больш адкрытую і поўную інфармацыю па навуковых даследаваннях прэпарата. Ён дадае, што да "Мілдранату" ў розных краінах ставяцца неадназначна. Некаторыя лічаць, што гэта не той прэпарат, які варта забараняць у спорце, бо няма пацверджаных дадзеных аб тым, што ён павышае вынікі.