Грамада за дзень сабрала для Віталя Гуркова 3000 еўра, патрэбныя для ўдзелу ў чэмпіянаце свету
«Дзесяціразовы чэмпіён свету Віталь Гуркоў звольнены з Мінспорту за ўдзел у гурце Brutto, пад пагрозай яго выезд на першынство свету» — такая навіна абляцела інтэрнэт раніцай 13 красавіка.
![narodny1.jpg narodny1.jpg](/img/v1/userfiles/images/narodny1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Грамада адрэагавала на скандальную сітуацыю са звальненнем тайбаксёра Гуркова імгненна. На платформе Талака быў абвешчаны збор грошай на ўдзел Віталя ў чэмпіянаце.
Праект атрымаў назву «Народны чэмпіён». Менш чым за суткі грамада дала рады праблеме. Тры тысячы еўра, патрэбныя для ўдзелу Гуркова ў чэмпіянаце свету, былі сабраныя.
Паводле nn.by