«Літвіны» ўступаюць у барацьбу за першынство Лігі амерыканскага футбола
Каманда «Litwins Minsk» ў 2016 годзе будзе ўдзельнічаць у Прэм'ер-дывізіёне Лігі амерыканскага футбола — турніры, які аб'яднаў лепшыя клубы Расіі і Беларусі.
• 9 траўня ў Менску «Літвіны» адкрыюць сезон гульнёй супраць маскоўскай каманды «Юнайтэд».
• 6 чэрвеня сталіцу Беларусі наведае каманда з Санкт-Пецярбурга «Грыфон» — дзейсныя чэмпіёны Расіі.
• 18 чэрвеня ў Мінск упершыню прыедзе каманда з Яраслаўля «Рэбелс».
• 16 ліпеня на гульню ў Менску прыедуць «Маскоўскія Мядзведзі».
«Хлопцы настроены змагацца за медалі. Мы збіраемся паказаць, што амерыканскі футбол у Беларусі варты ўвагі грамадскасці і заўзятараў, і таму ўдзельнічаем у самым прэстыжным турніры на ўсё постсавецкай прасторы. Ліга амерыканскага футбола — новы праект, мэтай якога будзе аб'яднаць усе лепшыя клубы Беларусі, Расіі, Прыбалтыкі і Украіны. Як хакейная КХЛ, толькі ў амерыканскім футболе. Па сутнасці, наша каманда ў гэтым годзе робіць новы крок да папулярызацыі беларускага спорту на міжнароднай арэне»,— заяўляе галоўны трэнер «Litwins» Аляксандр Куксо.
Акрамя таго, «Літвінаў» чакае серыя выязных гульняў у Маскве (21 траўня — «Спартанцы», 2 ліпеня — «Патрыёты») і Падольску (30 ліпеня — "Віцязь"). Пасля завяршэння рэгулярнага чэмпіянату (7 гульняў), каманды, якія занялі лепшыя месцы ў сваіх дывізіёнах, сыдуцца ў гульнях плэй-оф на выбыванне і вызначаць чэмпіёна ЛАФ 2016.
Даведка
Камандзе «Літвіны» 5 год. За гэты час гульцы сталі двухразовымі чэмпіёнамі Ўсходняй Лігі амерыканскага футбола (2014, 2015 гг.) і двухразовым ўладальнікам срэбных медалёў Усходняй Лігі амерыканскага футбола (2012, 2013 гг.).
Хатнія гульні з удзелам «Літвінаў» будуць праходзіць на поле САК «Алімпійскі» (вул. Сурганава, 2а). За выязнымі гульнямі можна сачыць дзякуючы Youtube-трансляцыі.
Каляндар чэмпіянату і анонсы гульняў усіх гульняў размяшчаюцца на сайце ЛАФ і на адмысловых старонках у сацсетках https://vk.com/minsk_litwins