Пентагон унёс Расію ў спіс "рэвізіянісцкіх дзяржаў" разам з Іранам і Паўночнай Карэяй

У нацыянальнай ваеннай стратэгіі Пентагона за 2015 год галоўнай пагрозай міжнароднай бяспекі названа "Ісламская дзяржава", а Расія выклікае сур'ёзную занепакоенасць.



u_s_d_d.jpg

У тэксце дакумента нацыянальнай ваеннай стратэгіі Аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Пентагона датычна Расіі прама згадвае тэхніку "гібрыднай вайны" ў кантэксце анэксіі Крыма. Расія аднесена да рэвізіянісцкіх дзяржаў нароўні з КНДР, Іранам і Кітаем. Галоўнай пагрозай міжнароднай бяспекі названыя баевікі джыхадзістскай групоўкі "Ісламская дзяржава", паведамляе BBC.

Узброеныя сілы РФ падрываюць рэгіянальную бяспеку наўпрост і праз трэція сілы. Расія не раз дэманстравала непавагу да суверэнітэту суседніх краін і гатоўнасць прымяніць сілу для дасягнення сваіх мэтаў, заяўляюць аўтары дакумента.

"Гэтыя крокі парушаюць шматлікія дамоўленасці, якія падпісала Расія і ў якіх яна абавязалася дзейнічаць у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, уключаючы Статут ААН, Хельсінскія пагадненні, Асноватворны акт Расія — НАТА, Будапешцкі мемарандум і Дагавор аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці", — паведамляе аб'яднаны камітэт начальнікаў штабоў Пентагона.

У дакуменце падкрэсліваецца, што ні Расія, ні Кітай, ні КНДР, ні Іран не ўяўляюць прамой ваеннай пагрозы ЗША і іх саюзнікам, аднак дзеяння гэтага спісу дзяржаў выклікаюць сур'ёзную занепакоенасць.

У прыватнасці, у Пентагона выклікае непакой жаданне Пекіна лічыць усё Паўднёва-Кітайскае мора сваёй акваторыяй. КНР будуе аэрадром на спрэчных выспах у Паўднёва-Кітайскім моры. Новыя аэрафотаздымкі выспаў Спратлі ў Паўднёва-Кітайскім мора, прэтэнзіі на якія маюць шэсць краін, паказваюць, што Кітай практычна дабудаваў узлётна-пасадачную паласу на нарошчанай паверхні аднаго з участкаў сушы. Акрамя таго, на здымках адлюстраваны радары, пляцоўкі для прызямлення верталётаў і сістэмы камунікацый.

Аналітыкі з ЗША ўпэўненыя, што аб'екты будуць завершаныя ў бліжэйшыя месяцы.

У Пекіне прызналі завяршэнне работ па нарошчванню плошчы спрэчных выспаў.

Работы КНР на архіпелагу падвергліся рэзкай крытыцы, не толькі з боку ЗША, але і з боку В'етнама і Філіпін, якія прэтэндуюць на Спратлі.