Як напоўніць бюджэт: Жыхарам амерыканскага горада дазволілі за $5 ударыць мэра электрашокерам

Улады амерыканскага горада Ван Метэр (штат Аёва) прапанавалі жыхарам латэрэю, галоўным прызам якой з’яўляецца магчымасць ударыць прадстаўніка гарадскога савета Боба Лэйсі або мэра горада Джэйка Андэрсана паліцэйскім электрашокерам.



shoker.jpg

Пра гэта паведамляе Des Moines Register, піша Лента.ру.

Для ўдзелу ў латэрэі неабходна набыць квіток коштам пяць долараў. Пераможца вызначыцца 18 ліпеня.

Продаж латэрэйных білетаў стаў часткай кампаніі, якая закліканая сабраць сродкі для забеспячэння грамадскай бяспекі. Як распавялі праваахоўнікі, грошы пойдуць, у прыватнасці, на набыццё яшчэ адной паліцэйскай машыны і радараў для кантролю хуткасці.

Па словах Андэрсана, гэтая ідэя прыйшла яму ў галаву падчас сустрэчы з супрацоўнікамі органаў правапарадку, на якой абмяркоўваліся пытанні фінансавання. «Я сам падахвоціўся», — распавёў мэр.

Андэрсан адзначыў, што раней яго ніколі не білі электрашокерам. «Думаю, гэта будзе балюча», — прызнаўся мэр.

Як распавялі паліцэйскія, удару электрашокерам не варта баяцца. На іх думку, значна горш распыленне пярцовага газу.

Цікава , колькі б грамадзянаў Беларусі паўдзельнічала б у такой латэрэі? Гэта някепскі сродак папоўніць бюджэт.