Прачытаны поўны геном вымерлага сумчатага ваўка
Даследнікі секвенавалі геном вымерлага тасманійскага сумчатага ваўка. Вынікі даследавання дазволілі зрабіць здагадкі пра фактары, якія садзейнічалі яго знікненню, а таксама ўдакладніць яго становішча ў генеалагічным дрэве сумчатых.
У Аўстраліі сумчатые ваўкі зніклі каля 2000 гадоў таму, а ў Новай Гвінеі і таго раней. Даўжэй за ўсё яны захоўваліся на востраве Тасманія, дзе апошні сумчаты воўк памёр у заапарку Хобарта ў 1936 годзе. Хоць сумчатыя ваўкі эвалюцыйна далёкія ад звычайных ваўкоў і сабак — іх эвалюцыйныя лініі разышліся 160 мільёнаў гадоў таму, вонкава гэтыя жывёлы падобныя, асабліва формай галавы. Навукоўцы лічаць гэта сведчаннем незалежнай адаптацыі да ладу жыцця драпежніка.
Генетыкі, якіх узначальваў Эндру Пэск з Універсітэта Мельбурна, атрымалі ДНК з аднамесяцовага дзіцяня сумчатых ваўкоў, якое было знойдзена ў сумцы забітай маці і захоўвалася ў заспіртаваным выглядзе з 1909 года. Раней у гэтым годзе навукоўцамі Універсітэта Адэлаіды ўжо была секвенавана мітахандрыяльная ДНК гэтага віду, цяпер прачыталі і яе ядзерную ДНК. На аснове абодвух даследаванняў навукоўцы зрабілі выснову, што генетычная разнастайнасць сумчатых ваўкоў рэзка ўпала 70000-120000 гадоў таму, задоўга да таго, як людзі прыйшлі ў Аўстралію.
Аналагічныя заканамернасці былі выяўленыя ў і геноме тасманійскага д'ябла. Біёлаг-эвалюцыяніст Чарльз Фейджын з Універсітэта Мельбурна мяркуе, што абодва віды пацярпелі ад пахаладання клімату. Зменьшаная колькасьць сумчатых ваўкоў зрабіла іх больш уразлівымі ў далейшым, калі яны сутыкнуліся з людзьмі і сабакамі.
Паводле Pro Science