Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў дэвальвацыю і заканчэнне бензінавага камунізма
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў сераду дэвальваваў нацыянальную валюту і павысіў кошты на паліва, якія субсідуюцца дзяржавай, у спробе стрымаць мацнеючы эканамічны крызіс. Крытыкі правадыра венесуэльскіх сацыялістаў адразу ж назвалі гэтыя меры недастатковымі.
Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў сераду дэвальваваў нацыянальную валюту і павысіў кошты на паліва, якія субсідуюцца дзяржавай, у спробе стрымаць мацнеючы эканамічны крызіс. Крытыкі правадыра венесуэльскіх сацыялістаў адразу ж назвалі гэтыя меры недастатковымі.
Рэформы закліканы дапамагчы ўмацаванню фінансавага становішча краіны-члена АПЕК, бо падзенне коштаў на нафту і развальваючаяся дзяржаўная эканамічная мадэль прывялі да моцнай рэцэсіі, трохзначнай інфляцыі і хранічнага таварнага дэфіцыту.
«Гэта неабходная мера, неабходнае дзеянне для дасягнення раўнавагі, адказнасць за гэта я бяру на сябе», — сказаў Мадура пра падвышэнне коштаў на бензін у ваяўнічай прамове, у якой ён абразіў лідэраў апазіцыі і некалькі разоў звярнуўся да ненарматыўнай лексікі.
Гэтыя рэформы могуць яшчэ мацней разагнаць ўжо трохзнакавую інфляцыю, у той час як мільёны венесуэльцаў і так з цяжкасцю зводзяць канцы з канцамі. Новыя захады былі агучаныя праз некалькі месяцаў пасля таго, як кіруючая Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы пацярпела цяжкую паразу на парламенцкіх выбарах з-за незадаволенасці насельніцтва крызісам.
Мадура дэвальваваў самы высокі афіцыйны курс нацыянальнай валюты краіны на 37 працэнтаў да 10 балівараў за долар (з 6,3 балівара) і спрасціў валютную сістэму, увёўшы два абменныя курсы замест ранейшых трох. Доляр на чорным рынку цяпер каштуе 1.046 балівараў, паводле сайту DolarToday.
Больш нізкі з двух курсаў будзе плывучым на аснове існуючай сістэмы, сказаў Мадура, а больш высокі курс будзе з часам зменены ў залежнасці ад крытэраў, якія прэзідэнт не ўдакладніў.
Крытыкі адразу ж адзначылі, што ўрад ужо неаднаразова абвяшчаў аб «плаваючых» курсах, якія не функцыянавалі з-за таго, што ўлады ніколі не давалі ім вызначацца попытам на валюту.
Сапраўдны плаваючы курс павысіць цэны на прадукты першай неабходнасці, такія як рыс і кукурузная мука, якія цяпер кантралююцца.
Першае за амаль 20 гадоў павышэнне коштаў на паліва прывядзе да росту коштаў на бензін. Аднак кошты на паліва субсідуюцца ўсё яшчэ так моцна, што заправіць малалітражных аўтамабіль па-ранейшаму будзе каштаваць прыкладна 20 цэнтаў, удвая танней газіроўкі.
Аднак сродкі ад рэформаў за адзін год могуць скласці да 5% ад бюджэту на бягучы год або 0,5 працэнта ад ВУП, паводле падлікаў Рэйтэр.
Павышэнне коштаў на паліва ў 1989 годзе прывяло да трохдзённага марадзёрства, спыненага арміяй, якое вядома як «Каракас» і забрала жыцці па меншай меры некалькіх сотняў чалавек.
Паводле АФН