Пуцін ухваліў дамову аб расійска-армянскай ваеннай групоўцы
Пуцін падтрымаў стварэнне групоўкі войскаў Расіі і Арменіі ў Каўказскім рэгіёне. З яе дапамогай краіны плануюць забяспечыць бяспеку на агульнай мяжы.
Камандуючага групоўкай будзе прызначаць прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян па ўзгадненні з Уладзімірам Пуціным.
Кіраўнік Расіі распарадзіўся прыняць прапанову расійскага кабінета міністраў аб падпісанні адпаведнага пагаднення з Арменіяй. Ён таксама даручыў Мінабароны і МЗС правесці перамовы з армянскім бокам і па дасягненні дамоўленасці падпісаць дакумент ад імя Расіі.
Пуцін таксама дазволіў уносіць у праект пагаднення, ухвалены расійскім урадам, змены, якія не маюць "прынцыповага характару".
Распараджэнне Уладзімір Пуцін падпісаў яшчэ 12 лістапада, але на партале прававой інфармацыі яго апублікавалі толькі ў панядзелак.
Краіны заключаюць пагадненне на пяць гадоў, але могуць аўтаматычна падоўжыць.
"Не накіравана супраць трэціх дзяржаў"
Згодна з дакументам, Расія і Арменія ідуць на такое супрацоўніцтва для забеспячэння бяспекі ў Каўказскім рэгіёне, рэагавання на агрэсію і іншыя выклікі і для падтрымання бяспекі на мяжы.
Склад групоўкі войскаў вызначаць міністэрства абароны Расіі і Арменіі, з улікам "накіраванасці патэнцыйных пагроз" і ваенна-палітычнага становішча. Планаваць прымяненне групоўкі будуць Генштабы краін. Кіраваць ёй будзе аб'яднанае камандаванне на чале галоўнакамандуючым, якога прызначыць вярхоўны галоўнакамандуючы Арменіі — прэзідэнт краіны — па ўзгадненні з расійскім вярхоўным галоўнакамандуючым.
Групоўка павінна будзе выкрываць падрыхтоўку ўзброеных нападаў супраць Расіі ці Арменіі ў межах рэгіёну, прыкрываць межы краін у Каўказскім рэгіёне як у сухапутнай часткі, так і ў паветрана-касмічнай прасторы.
У праекце пагаднення гаворыцца, што яно не накіравана супраць трэціх дзяржаў.
Між тым у рэгіёне ўжо амаль 30 гадоў доўжыцца ўзброенае супрацьстаянне паміж Азербайджанам і Нагорным Карабахам, што адкалоўся ад яго і які падтрымлівае Арменія.
У апошнія гады адбылося некалькі сур'ёзных узброеных сутыкненняў на лініі судакранання бакоў. У красавіку ў Нагорным Карабаху адбыліся самыя жорсткія за апошнія 22 гады баі — загінулі сотні людзей.
Арменія сцвярджае, што не прымае прамога ўдзелу ў канфлікце, Азербайджан з такім меркаваннем катэгарычна не згодны.
Турцыя раней не раз заяўляла, што падтрымлівае ў супрацьстаянні Азербайджан.
Паводле ВВС