Беларуская мытня пачынае барацьбу з расійскімі пасярэднікамі?

Карыстальнік аднаго з папулярных беларускіх сайтаў паведаміў на форуме аб тым, што атрымаў ад мытных органаў ліст з патрабаваннем «даць тлумачэнні замовы тавараў, а таксама тлумачэні іх руху праз Расійскую Федэрацыю».

120148346_i53faafbf3a754.jpg


На форуме Onliner.by карыстальнік прыводзіць скрыншот ліста, які прыйшоў на электронную пошту:

89b85f9360b3da16b9d390675c57ab81.png


Далей у перапісцы згадваецца, што ліст прыйшоў у адказ на запыт аб канфіскацыі мытняй замоўленых праз сэрвіс shopfans.ru тавараў. Дадзены сэрвіс прадстаўляе паслугі пасярэдніка пры замове тавараў з Амерыкі, дазваляючы адначасова абыйсці абмежаванні на замежныя пасылкі, устаноўленыя беларускім заканадаўствам. Нагадаем, з 11 лютага бягучага года бяспошлінна заказваць беларусы могуць тавараў не больш чым на 22 еўра і агульнай вагой не больш за 10 кг.
Дадзеная сітуацыя можа, на думку ўдзельнікаў форуму, казаць аб тым, што ў бліжэйшы час беларуская мытня сур'ёзна возьмецца за схемы, якія дазваляюць абыходзіць абмежаванні на пасылкі праз расійскіх пасярэднікаў.
Паводле kv.by