Трыбунал у Гаазе прыраўняў далучэнне Крыма да ваеннага канфлікту

Міжнародны крымінальны суд (МКС) у Гаазе прызнаў сітуацыю з Крымам раўназначнай міжнароднаму ўзброенаму канфлікту паміж Украінай і Расіяй, паведамляецца ў справаздачы папярэдняга расследавання пракурора МУС Фату Бенсуда.

Фота: Reuters

Фота: Reuters


«Паводле паступіўшых звестках, сітуацыя на тэрыторыі Крыма і Севастопалю раўназначная міжнароднаму ўзброенаму канфлікту паміж Украінай і Расійскай Федэрацыяй. Дадзены міжнародны ўзброены канфлікт пачаўся не пазней за 26 лютага, калі Расійская Федэрацыя задзейнічала асабовы склад сваіх узброеных сіл для атрымання кантролю над часткамі тэрыторыі Украіны без згоды ўрада Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.
У ім таксама ўдакладняецца, што права міжнародных узброеных канфліктаў прымяняецца да гэтай сітуацыі і пасля 18 сакавіка 2014 года, паведамляе "Народная воля" са спасылкай на Кommersant.ru.