Першы ў Расіі грамадскі халадзільнік зачынены

 Першы ў Расіі грамадскі халадзільнік каля крамы «Дзякуй!» у Санкт-Пецярбургу быў зачынены праз суткі пасля адкрыцця. 14 лістапада 2016 года супрацоўнікі Расспажыўнагляду апячаталі халадзільнік. 

093151681_1113002.jpg

Фота mk.ru
Адбылося гэта ў сувязі з тым, што ў Расспажыўнагляду з'явіліся сумневы  ў гарантыі тэрмінаў прыдатнасці тавараў. Яны кажуць, што невядома, хто і калі прыгатаваў ежу, у якіх умовах. У арганізатараў павінны быць дакументы, па якіх можна адсачыць транспарціроўку ежы. А тыя, хто яе гатуе, павінны праходзіць медабследаванне.
Крама «Дзякуй!» атрымала акт аб правапарушэнні. Пра тое, што будзе з праектам далей, пакуль не паведамляецца.
Першы ў Расіі грамадскі халадзільнік быў усталяваны 13 лістапада ў Пецярбургу. Кожны ў любы час мог пакласці ў яго прадукты ці наадварот — забраць. Праект рэалізуецца сумесна з групай у «Укантакце» «Фудшэрынг. Аддам задарма ежу»  і дабрачыннай крамай «Дзякуй!». Па словах каардынатара руху Аляксандры Лёгкай,  ідэя заняцца фудшэрынгам узнікла, калі яны даведаліся, што амаль траціна ўсіх прадуктаў у свеце выкідваецца.  
Паводле расійскіх СМІ