Пуцін падпісаў законы аб прыняцці Крыма і Севастопаля ў склад Расіі
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін 21 сакавіка падпісаў канстытуцыйны закон "Аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаля" і закон "Аб ратыфікацыі дагавору паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў".
Паводле звестак прэс-службы Крамля, канстытуцыйны закон падрыхтаваны на падставе вынікаў агульнакрымскага рэферэндуму, праведзенага ў Крыме і Севастопалі, на якім падтрымана пытанне аб уз'яднанні Крыма з Расіяй на правах суб'екта Расійскай Федэрацыі, дэкларацыі аб незалежнасці Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля, дагавору паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і стварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб'ектаў, а таксама прапановы Рэспублікі Крым і горада з асаблівым статусам Севастопаля аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым, уключаючыя горад з асаблівым статусам Севастопаль.
Новыя ўкраінскія ўлады, ЕС і ЗША называюць рэферэндум незаконным, а далучэнне Крыма і Севастопаля да Расіі — анексіяй. Краіны Захаду пачалі ўводзіць санкцыі ў
дачыненні да расійскіх чыноўнікаў і іх бізнес-структур.
Сярод краін СНД адкрыта падтрымалі рэферэндум Арменія, Казахстан і Кыргызстан, прытым што раней апошнія дзве постсавецкія рэспублікі заяўлялі аб неабходнасці захавання тэрытарыяльнай цэласнасці
Украіны. Пазіцыю Кіева падзяляе Азербайджан, які змагаецца за вяртанне страчанага Нагорнага Карабаха. Беларусь не выказала адназначнай пазіцыі.