Мінабароны Украіны кажа, што Расія можа напасці ў любы момант
У Міністэрстве абароны асцерагаюцца распаўсюджванню расійскай агрэсіі на мацерыковую частку Украіны.
Пра гэта паведаміў намеснік міністра абароны Леанід Палякоў, перадае "Інтэрфакс-Украіна".
Ён заявіў, што спробы распаўсюджвання агрэсіі Расіі на мацерыковую Украіну не спыняюцца.
"Назапашаны ваенны патэнцыял ля межаў нашай краіны можа быць у любы момант выкарыстаны супраць нас", — сказаў Палякоў.
Паводле яго слоў, расійскія войскі, якія прымалі ўдзел у вучэннях, адышлі ад украінска-расійскай мяжы, але так і не вярнуліся ў свае часткі, а размясціліся глыбей на тэрыторыю РФ, але недалёка ад мяжы.
Паводле www.pravda.com.ua