Украіна і Еўрасаюз падпісалі пагадненне аб асацыяцыі

Еўрасаюз і Украіна сёння падпісалі пагадненне аб асацыяцыі. З еўрапейскага боку свой подпіс паставіў прэзідэнт Еўрапейскай рады Герман ван Ромпей, з украінскага — прэм’ер-міністар Арсень Яцанюк.  



1373827.jpg

Яцанюк падпісаў палітычную частку пагаднення аб асацыяцыі з ЕС. Фота АР

Бакі таксама падпішуць у Брусэлі дадатковы дакумент — так званы «заключны акт», згодна з якім палітычная частка пагаднення пачне выконвацца неадкладна, яшчэ да зацвярджэння ў парламентах Украіны і краін-сябраў ЕС.

Эканамічная ж частка ўступіць у сілу пасля завяршэння выбарчага працэсу ва Украіне, у прамежку паміж летам 2014 і пачаткам 2015 года. Дадатковы дакумент, сцвярджаюць юрысты, можа быць падпісаны нават у адсутнасць лідараў, тэхнічна.

Першымі подпіс пад дакументам паставілі старшыні Еўрапейскай рады і Еўракамісіі Герман ван Ромпей і Жазэ Мануэль Барозу. Пасля гэтага пагадненне падпісаў прэм'ер-міністар Украіны Арсень Яцанюк, а за ім у алфавітным парадку кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў 28 краін Еўрасаюза.

Паводле www.svaboda.orgkorrespondent.net