Расія цалкам закрыла межы для ўкраінскіх прадуктаў

РФ не прапускае машыны з украінскай прадукцыяй на мытных пунктах.

 



1395304102_9570_mejdunarodnyiy_punkt_propuska_senkovka.jpg

Па словах прадстаўнікоў украінскіх транспартных кампаній, машыны з украінскай прадукцыяй не прапускаюць на мытных пунктах РФ. Пры гэтым якіх-небудзь тлумачэнняў перавозчыкам не даюць.

«Машыны проста вяртаюць на тэрыторыю Украіны, нават не праводзяць ніякіх надглядаў, — кажуць экспарцёры. — Работнікі мытні свае дзеянні ніяк не аргументуюць, ніякіх дакументаў не даюць».

У выніку на нейтральнай тэрыторыі паміж Украінай і Расеяй утварыўся транспартны калапс: чарга з фураў ужо вылічаецца кіламетрамі.
 

Паводле "Нашай Нівы", інфармацыйнай агенцыі УНІАН