Еўрасаюз адмяніў саміт Расія — ЕС і пашырыў санкцыі

Еўрасаюз адмяніў саміт Расія — ЕС , прызначаны на 3 чэрвеня. А краіны — чальцы ЕС адмовіліся ад двухбаковых самітаў з Расіяй.



samit_2103.jpg

Фота: Shutterstok

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Еўрасавета Герман ван Рампей, перадае ВВС. Акрамя таго, лідары краін Еўрасаюза дамовіліся пашырыць спіс расіян, на якіх будуць распаўсюджвацца санкцыі ў сувязі з анексіяй Крыма.

Пашыраны "чорны спіс", у які ўвойдуць 33 чалавекі, будзе апублікаваны ў пятніцу, распавёў пасля першага дня працы саміту ЕС французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. Ён адзначыў, што спіс Еўрасаюза шмат у чым супадае з амерыканскім.

Акрамя таго, канцлер Нямеччыны Ангела Меркель паведаміла, што Еўракамісія падрыхтуе санкцыі "трэцяга ўзроўню" — гандлёвыя і эканамічныя абмежаванні супраць Расіі. Яны будуць прынятыя, калі канфлікт выйдзе за межы Крыма.

euroradio.fm