Пытанне нелегальнай міграцыі з боку Беларусі Літва будзе вырашаць з дапамогай Анкары і Багдада
Міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс заявіў, што для вырашэння праблемы выраслай нелегальнай міграцыі ў Літве ў дадзены момант узгадняюцца візіты палітыкаў і спецыялістаў у сталіцы Турцыі і Ірака, піша delfi.lt.
«Узгадняецца візіт з дэлегацыяй у розныя ўрадавыя
ведамствы ў Турцыі, у Анкары, а таксама ў Іраку, у Багдадзе. Як з міністрам
замежных спраў Турцыі, так і з іракскім міністрам мы абмяркоўвалі магчымасці
сустрэцца, і што самае важнае — не толькі на палітычным узроўні, але і каб
дэлегацыі маглі сустрэцца з памежнікамі, з прадстаўнікамі арганізацый бяспекі,
усталяваць прамую сувязь», — заявіў 1 ліпеня кіраўнік літоўскага МЗС
Габрыэлюс Ландсбергіс.
Паводле яго слоў, ён асабіста папрасіў міністраў замежных
спраў Ірака і Турцыі дапамагчы апазнаць мігрантаў, якія трапілі ў Літву праз
Беларусь. Менавіта апазнанне мігрантаў і вяртанне асоб, якія не адпавядаюць
крытэрам палітычных бежанцаў, ён назваў прыярытэтамі. Ландсбергіс кажа, што
Турцыя прымяняе строгія правілы пры перасячэнні мяжы, бярэ біяметрычныя
дадзеныя, уключаючы адбіткі пальцаў. А калі «ў людзей бываюць пашпарты,
значыць іх апазнаюць».
Кіраўнік МЗС мяркуе, што апазнанне знізіла б матывацыю
мігрантаў, бо знаходжанне ў Літве стала б для іх занадта кароткачасовым:
«Вельмі складанае прыбыццё, кароткае знаходжанне
апярэдзіла б тое, што людзі б проста не выбіралі гэты маршрут Лукашэнкі»,
— дадаў ён.
У 2021 годзе нелегальна беларуска-літоўскую мяжу перасекла каля 700 чалавек. Гэта ў 8 разоў больш, чым за ўвесь 2020 год. Літоўскія ўлады лічаць, што такі рост незадакументаванай міграцыі — гэта аперацыя, арганізаваная беларускім рэжымам.