Літоўская памежная служба пра новы рэкорд: за суткі мяжу нелегальна перайшлі 150 чалавек
Пра гэта ў пятніцу паведаміла літоўская Дзяржаўная памежная служба (ГПС), піша people.onliner.by. Гэта ў тры разы больш за папярэдні сутачны рэкорд.
Усяго за паўгода колькасць мігрантаў ўжо ў 10 разоў большая, чым за ўвесь 2020-ы.
Большасць са 150 нелегальных мігрантаў ужо папрасілі прытулку ў Літве. Усе замежнікі будуць правераныя на COVID-19 і знаходзяцца ў ізаляцыі да атрымання вынікаў тэстаў.
Сёлета ў Літву з Беларусі спрабавалі трапіць 822 нелегальныя мігранты. Гэты паказчык у дзесяць разоў вышэйшы, чым у цэлым па 2020 годзе. Летась на літоўскай мяжы быў затрыманы 81 такі іншаземец. У 2019 годзе на мяжы было злоўлена 46 нелегальных мігрантаў.
Сёлета большасць затрыманых на мяжы з Беларуссю складаюць грамадзяне Ірака або замежнікі, якія выдаюць сябе за іракцаў, — 481 чалавек. Сярод іх таксама было 57 іранскіх, 51 сірыйскі, 46 беларускіх, 28 расійскіх, 13 гвінейскіх, 12 турэцкіх, 10 шры-ланкійскіх і іншых грамадзян або асобаў, якія выдаюць сябе за такіх грамадзян.
У сувязі з нядаўнім значным павелічэннем колькасці такіх выпадкаў SSAT узмацніў ахову мяжы з Беларуссю.