Мяжу Літвы і Беларусі будуць патруляваць памежнікі з Францыі, Германіі і Венгрыі
Шэсць супрацоўнікаў Еўрапейскай службы памежнай і берагавой аховы («Frontex») 2 ліпеня пачнуць патруляваць мяжу Літвы з Беларуссю разам з літоўскімі памежнікамі, паведамляецца на сайце літоўскай Дзяржаўнай памежнай службы, піша «БелаПАН».

Прадстаўнікі памежнай службы ЕС з Францыі, Венгрыі і Германіі
пад кіраўніцтвам літоўскіх пагранічнікаў будуць ахоўваць участкі мяжы ў раёне
населеных пунктаў Капчамесціс і Друскінінкай.
Колькасць супрацоўнікаў «Frontex» на літоўска-беларускай мяжы
вырасце да 30 да сярэдзіны ліпеня.
Паводле звестак літоўскай памежнай службы, з пачатку года з
боку Беларусі ў краіну спрабавала трапіць 672 нелегальныя мігранты — у восем
разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.